Дзіцячая бібліятэка-філіял №15 запрасіла вучняў 3 “А” і 3 “Б” класаў, а таксама вучняў 2 “В” класса ДУА “Сярэдняя школа №57 г. Гомеля” на
літаратурнаю гадзіну “Мір і сонейка для ўсіх ад Уладзіміра Карызны”, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння аўтара.
Пад час мерапрыемства школьнікі даведаліся аб некаторых фактах з жыцця беларускага паэта, а таксама паслухалі запіс песні “Люблю цябе, Белая русь”, музыку да якой напісаў вядомы кампазітар Юрый Семяняка. Найбольш іх зацікавіла інфармацыя аб тым, што Уладзімір Карызна з’яўляецца аўтарам слоў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Бібліятэкар паведаміла школьнікам аб літаратурнай дзейнасці аўтара і прапанавала паслухаць
вершы “Наша Беларусь”, “Роднае слова”, “Славім сонейка вясны”, “Буслянка”, а таксама адгадаць загадкі аб прыродзе і разам праспяваць песенныя загадкі з твора
“Насця і Янка”.
Школьнікі прынялі ўдзел у
гульні “Знайдзі пару”, паглядзелі мультыплікацыйны фільм
“Кот Катафей” і зрабілі інсцэніроўку
“Казкі пра мужнага ката”.
Тэкст А.А. Новікава
скачать dle 10.4фильмы бесплатно