герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

"Сузор`е талентаў: жаночы голас Гомельшчыны – Наталля Шэмет"

Бібліятэка-філіял №2 працягвае цыкл вершаваных віртуальных падарожжаў “Сузор`е талентаў: жаночы голас Гомельшчыны”.

Наталля Шэмет – сапраўдная творчая асоба. Акрамя пісьменніцтва, займаецца маляваннем, фатаграфіяй і музыкай. Удзельнічае ў літаратурных праектах, у тым ліку ў перакладчыцкіх. Аўтар і крытык Сіняга сайта https://ficwriter.info/. Член журы творчых гарадскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў.

Творы Наталлі Шэмет напоўнены вобразамі, дэталямі і фактамі рэчавага побыту, жаночым поглядам у будучыню. Яе лірычная проза адлюстроўвае стан душы гераіні, яе асабістую драму. Творчасць Наталлі Шэмет адрознівае тонкасць адчуванняў, гнуткая музычнасць і раскрыццё глыбінных душэўных перажыванняў. У яе гісторыях вельмі чутны паэтычны пачатак, гучаць прытчавыя матывы, прысутнічаюць іншасказанні і элементы містыкі.

Да дня нараджэння Шэмет Наталлі Генадзьеўны супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальную выставу паэтычных строк.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.05.2023
Опубликовано: kovalchuk


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.