4 лютага спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння
Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, асветніка. Таленты яго былі шматгранныя: ён ставіў спектаклі, сам быў рэжысёрам, акцёрам, музыкантам, добра танцаваў і спяваў.
Творчасць Дуніна-Марцінкевіча магутна паўплывала на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, вызначыла яе характар, увагу да простага люду. Багатая літаратурная спадчына пісьменніка з’яўляецца не толькі своеасаблівым мастацкім летапісам тагачаснага жыцця, але і яскравым адлюстраваннем шляху ўсёй беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
Таямніцам біяграфіі і творчаму шляху В.Дуніна-Марцінкевіча прысвечана мноства манаграфій, навуковых артыкулаў, мастацкіх твораў.
Да юбілея пісьменніка бібліятэка-філіял №1 імя І.П. Мележа падрыхтавала
віртуальную выставу “Рамантык з Люцынкі”.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно