Бібліятэка-філіял №15 у межах праекта “Без чытання няма ведаў” наведала вучняў 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Гомеля”. Мерапрыемства «Незвычайны дыктант ад Васіля Ткачова» было прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння гомельскага пісьменніка.
Падчас размовы школьнікі даведаліся пра вядомага пісьменніка-земляка, пазнаёміліся з яго кнігамі для дзяцей, паслухалі і абмяркавалі апавяданні “Цеплыя зярняткі”, “Дзядулева тайна”, якія ўвайшлі ў зборнік “Незвычайны дыктант”.
18 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №12 імя С. Маршака адбылося першае ў гэтым годзе мерапрыемства ў рамках бібліяшколы “Чытайка”, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння Васіля Ткачова.
Вучняў 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 імя Г.М.Склязнева” пазнаёмілі з біяграфіяй і творчасцю гомельскага пісьменніка. Дзеці даведаліся аб яго дзяцінстве, першых спробах пяра, актыўнай творчай і пісьменніцкай дзейнасці.
Больш падрабязна спыніліся на апавяданнях для дзяцей “Высокі страх”, “Цёплыя абноўкі”, “Зімовы акварыум” і інш., зачыталі некаторыя з іх і абмеркавалі.
Напрыканцы школьнікі добра справіліся з віктарынай.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно