Бібліятэка-філіял №2 працягвае цыкл вершаваных віртуальных падарожжаў «Сузор`е талентаў: жаночы голас Гомельшчыны». Да 75-годдзя з дня нараджэння гомельскага паэта Ніны Шкляравай было падрыхтавана вершаванае віртуальнае падарожжа па старонках яе творчасці.
У творчасці Ніны Нікіфараўны ёсць тры стылявыя лініі. Створанае ў юнацкія гады адрозніваецца рамантычнай узнёсласцю, ідэалізацыяй мастацкага вобразу. Сталыя гады прынеслі больш раскаванасці, пазбавілі стэрэатыпнай абмежаванасці.
У апошні час Ніна Нікіфараўна сур'ёзна занялася перакладамі. Яны маюць цікавую асаблівасць: вельмі часта пераўзыходзяць арыгіналы. А бывае, што элітарную, разлічаную на падрыхтаванага чытача паэзію, напрыклад, Фелікса Мысліцкага, яна набліжае да шырокага кола чытачоў, робіць больш даступнай, не губляючы тым часам усіх адметных рысаў арыгіналу. Гэта найвышэйшы пілатаж у справе перакладу.
Сардэчна запрашаем у падарожжа па віртуальнай выставе паэтычных строк.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно