Якуб Колас – сапраўдны пясняр беларускай зямлі. У гэтым годдзе мы адзначаем 140 год са дня нараджэння вялікага паэта. Таму 3 лістапада бібліятэка-філіял № 7 запрасіла вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Гомеля» ў літаратурнае падарожжа «У пошуках “Новай зямлі”».
Калі вучні 9-х класаў прыйшлі ў філіал-бібліятэку №7, яны яшчэ не ведалі, якое іх чакае падарожжа. Супрацоўнікі з дапамогай дэкарацый і расліннасці змаглі стварыць па-сапраўднаму незвычайную атмасферу, дзе ўдзельнікі атрымалі магчымасць прагуляцца па старонках паэмы беларускага класіка.
Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым, але і пазнавальным. Спачатку удзельнікі ўспомнілі некаторыя факты біяграфіі і творчасці Якуба Коласа, адказваючы на пытанні інтэрактыўнай віктарыны «Пясняр зямлі беларускай».
Потым паблукалі па лесе вакол лесніковой пасады, пазнаеміліся з адметнымі рысамі дрэў, што раслі вакол, наведаліся ў госці да Лесніка.
Далей апынуліся у хаце, за сталом Гаспадыні, дзе даведаліся аб звычаях і побыту беларускіх сялян, пачаставаліся беларускімі стравамі, паспрабавалі прыгатаваць верашчаку, крупнік, мачанку, аладкі.
На наступных прыпынках разгадалі сакрэты таемных гукаў, а таксама зазірнулі да Бортніка, які паведаміў ўдзельнікам аб тым, як правільна падглядаць пчол, навучыў адрозніваць “мядовыя” кветкі і пачаставаў ліпавеям (ліпавым мёдам).
На прыканцы вучні падзякавалі бібіятэку за такое цікавае падарожжа і пажадалі поспехаў у новых мерапрыемствах.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно