Бібліятэка-філіял №2 працягвае цыкл вершаваных віртуальных падарожжаў “Сузор`е талентаў: жаночы голас Гомельшчыны”.
Сёння, 29 лістапада, свой 75-гадовы юбілей адзначае вядомая беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў Соф'я Мікалаеўна Шах.
Соф’я Шах – непараўнальны майстра санетаў. Ды не абмяжоўваецца гэтым. Яна пiша i вянкi санетаў, i вянкi вянкоў. Форма гэта вельмi складаная, не кожнаму паэту пад сiлу, а таму, вiдаць, i многiмi забытая.
Апроч таго шматгранны талент Соф’і Шах як паэтэсы ўсебакова раскрываецца на ніве дашкольнай і школьнай педагогікі.
Яе вучэбна-метадычныя дапаможнікі “Вучым гаварыць і думаць” і “Ад імгнення да стагоддзя” ўключаюць багаты вершаваны матэрыял, накіраваны на развіццё правільнай прамовы і мыслення ў дзяцей.
Да юбілейнага дня нараджэння Соф’і Мікалаеўны супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальную выставу яе паэтычных строк.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно