герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Янка Купала і Якуб Колас у творчасці “Песняроў”

Падчас апытання да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас” мы нярэдка атрымлівалі відэаролікі, у якіх людзі расказвалі, што адкрылі творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа праз песні вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

Чытача бібліятэкі-філіяла №12 імя Самуіла Маршака Лізавету Новікаву, напрыклад, уразіла “Малітва” на вершы Янкі Купалы ў выкананні Уладзіміра Мулявіна.






Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла №2 Наталля Свірыдзенка прыгадала песні на вершы Янкі Купалы “Спадчына” і “Чорныя вочы”, а таксама “Мой родны кут” Якуба Коласа.







Кіраўнік ансамбля “Песняры” Уладзімір Мулявін нярэдка казаў у інтэрв'ю, што Янка Купала стаў яго любімым паэтам. Разам з ім артыст пазнаваў Беларусь. На вершы Янкі Купалы ансамблем створана больш за тры дзесятка песень, опера-прытча “Песня пра долю” і рок-опера “Гусляр”.

Якуб Колас усяго двойчы трапляў у поле зроку “Песняроў”. На яго вершы напісаны песні “Мой родны кут” і “Каханне”.



А што для іншых удзельнікаў апытання значаць Янка Купала і Якуб Колас? Іх думкі, успаміны і ўражанні сабраны на нашым YouTube-канале.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 2.11.2022
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.