“Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала”
Якуб Колас140 гадоў назад, у нoч 7 лiпeня 1882 гoдa, у cям’i бeззямeльныx шляxцiцaў Дaмiнiкa i Бянiгны Лyцэвiчaў нapaдзiўcя пepшынeц – cын, якoмy cyджaнa былo cтaць пaэтaм Янкaм Кyпaлaм, пpacлaвiць cвoй poд i кpaй.
Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (у лістападзе), каб аддаць належную даніну ўдзячнай памяці і павагі, дзяржаўная ўстанова “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” прымеркавала праект “Гонар нацыі”.Пазнаёміцца з біяграфіямі народных паэтаў Беларусі, спісам ацыфраваных публікацый і інтэрнэт-рэсурсаў аб жыцці і творчасці дазваляе
інфармацыйны рэсурс “Пісьменнікі ў адзін клік”.
Нашым чытачам апошнія паўтара месяца мы задаем пытанне
“Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” і запісваем іх адказы на відэа. Вы можаце далучыцца да ўдзельнікаў апытання ці проста пазнаёміцца з відэаролікамі.
Усе падрабязнасці тутА калі вы хочаце падзяліцца радкамі любімага верша з творчасці Янкі Купалы ці Якуба Коласа і атмасферным фотаздымкам, звязаным з імі, запрашаем прыняць удзел у
фотаакцыі #МойКоласМойКупала! Падрабязнасці тутУ цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа праходзіць
выстава графікі «З вамі лятуць і душа і голас». Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа прыгадалі вядомыя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа і зрабілі замалёўкі да іх. Дапаўняюць работы ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў. Уваход на выставу вольны.
Анлайн-віктарыну “Чараўнік беларускага слова” падрыхтавала бібліятэка-філіял №4
Цікавы факт!Почырк Янкі Купалы паўтарыў штучны інтэлект. Лічбавая копія рукапіснага шрыфта мае назву “Пясняр”.
Вы можаце спампаваць шрыфт тутскачать dle 10.4фильмы бесплатно