герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

“Маўклівыя сведкі нашай гісторыі”

Цыкл інфаграфікі “Маўклівыя сведкі нашай гісторыі” пра помнікі культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў СНД запускае бібліятэка-філіял №2. Мэта цыклу – стварэнне віртуальнай інфармацыйнай прадукцыі аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.

2022 год аб’яўлены Годам народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Даведацца больш інфармацыі можна тут.

Маўклівыя сведкі нашай гісторыі – што гэта? Помнікі архітэктуры, археалогіі і прыроды, ці мова, звычаі, традыцыі, веды і тэхналогіі, якія перададзены нам продкамі з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, скрозь вякі як каштоўныя знакі памяці.

Для віртуальных чытачоў нашага сайту бібліятэка-філіял №2 падрыхтавала цыкл інтэрактыўнай інфаграфікі пра помнікі культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі “Маўклівыя сведкі нашай гісторыі”. На працягу гэтага года мы будзем знаёміць вас з фактамі пра помнікі Беларусі, уключаныя у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. А да Дня горада распавядзем аб аб’ектах спадчыны нашага горада, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Культурная спадчына нашай краіны яскрава ўвасабляе светапогляд беларусаў і ахоўваецца дзяржавай. У 1988 годзе Беларуская ССР далучылася да Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 г. І сёння ўжо 4 аб’екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2004 годзе Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Міжнародную канвенцыю аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, закліканую захоўваць фальклор і традыцыі вуснай творчасці, відовішчы, рытуалы і святы, навыкі і звычаі, звязаныя з прыродай і навакольным светам, а таксама традыцыйныя рамёствы.

ЮНЕСКА – спецыялізаваная ўстанова ў сістэме арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая садзейнічае ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.


У віртуальным плакаце мы сабралі спасылкі, якія дапамогуць вам даведацца больш аб культурнай спадчыне нашай краіны. Націскайце на значкі.



Зусім хутка мы распавядзем аб першым помніку прыроды Беларусі, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сачыце за праектам.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 20.05.2022
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.