герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Чарнобыль у творах пісьменнікаў Гомельшчыны

Ёсць пераломныя даты, якія падзяляюць рэчаіснасць і гісторыю на “да” і “пасля”. Чарнобыльская катастрофа для многіх пакаленняў людзей з забруджаных тэрыторый парушыла светлы вобраз дзяцінства, забрала саму ідэю вяртання ў бацькоўскі дом, ідэал увасаблення малой радзімы-абярэга, каштоўнага для кожнага чалавека.

Чарнобыльская бяда – гэта з’ява без колеру і паху. Як яе паказаць? Менавіта пісьменнікі з дапамогай літаратурных твораў імкнуцца дапамагчы людзям усвядоміць увесь маштаб гора і перажыць трагедыю. Чарнобыльская трагедыя атрымала значнае адлюстраванне ў творчасці многіх празаікаў, паэтаў і публіцыстаў Гомельшчыны. Не могуць пакінуць абыякавымі чытачоў аповесці Івана Шамякіна, Барыса Сачанкі, вершы Міколы Мятліцкага, творы Анатоля Бароўскага, Васіля Ткачова, Міхася Башлакова і іншых. Кожны аўтар не толькі спавядае аб разбураным жыцці людзей, ён падштурхоўвае да філасофскіх разважанняў аб безабароннасці чалавека перад тэхнагеннымі катастрофамі, аб шчырасці, каханні, духоўнасці, малой радзіме і Айчыне.
26 красавіка 2022 года спаўняецца 36 гадоў з часу аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – буйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў сусветнай гісторыі. Напярэдадні трагічнай даты прадстаўляем вашай увазе віртуальную кніжную выставу “Чарнобыль у творах пісьменнікаў Гомельшчыны”.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 26.04.2022
Опубликовано: Veronika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.