Бібліятэка-філіял №14 прапануе пазнаёміцца з творчасцю маладой беларускай пісьменніцы Кацярыны Станіславаўны Хадасевіч-Лісавой, творы якой адрасаваны менавіта дзіцячай аўдыторыі.
У іх пісьменніца расказвае пра тое незвычайнае, што адбываецца навокал, але часам застаецца незаўважаным людзьмі. Казачніца запрашае ў чароўны свет Фантазіі, дзе пазнаёміць чытачоў з новымі цікавымі персанажамі, якія стануць ім надзейнымі сябрамі і застануцца ў светлых успамінах дзяцінства.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.), членам рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць», уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно