15 лютага ў філіяле №11 адбыліся гучныя чытанні твораў Уладзіміра Ліпскага ў рамках цыкла мерапрыемстваў па далучэнню дзяцей да беларускай кнігі “Беларускія пісьменнікі – дзецям”. На мерапрыемства запрасілі вучняў 3 “Г” класа ДУА "Сярэдняя школа №52 г. Гомеля".
На пачатку мерапрыемства рабят пазнаёмілі з біяграфіяй Уладзіміра Ліпскага, расказалі пра цікавы творчы і жыццёвы шлях пісьменніка, цяжкае пасляваеннае дзяцінства, любоў і павагу аўтара да роднага краю.
Потым дзяўчынкі і хлопчыкі паслухалі апавяданні У. Ліпскага са зборніка “Азбука жыцця”: “Мама”, “Чарнобыль”, “Чалавек”, “Дзяржава”, “Я”. Вучні змаглі самі паспрабаваць даць сваё вызначэнне гэтым словам і потым параўнаць іх з апісаннем У. Ліпскага.
Таксама дзеці паўдзельнічалі ў гульні “Перакладчык”, дзе знаходзілі для беларускіх слоў рускі пераклад.
Рабяты даведаліся, што доўгі час Уладзімір Ліпскі з'яўляецца галоўным рэдактарам дзіцячых беларускіх часопісаў “Вясёлка” і “Буся”. Таму завяршыла мерапрыемства творчае заданне “Мой часопіс”, дзе дзеці-журналісты асвятлялі сваю цікавую тэму часопіса, дзеці-мастакі малявалі свой малюнак, дзеці-галоўныя рэдактары неслі адказнасць за выпуск свайго нумара часопіса.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно