11 лютага – 215 гадоў з дня нараджэння
Напалеона Орды – знакамітага мастака, кампазітара, піяніста, пісьменніка.
У сваіх працах яму па-свойму ўдалося спыніць час. Дзякуючы гэтаму таленавітаму мастаку мы сёння маем уяўленне, як выглядалі многія архітэктурныя помнікі і мясціны, якім было наканавана лёсам назаўжды знікнуць з твару зямлі.
Але сёння складана адназначна сказаць, кім больш быў Напалеон Орда – мастаком ці музыкантам. У свеце яго больш ведалі як кампазітара, для Беларусі ж яго малюнкі – бясцэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў.
Мастак ці музыкант?
Кожны мае права мець уласную думку.
Але каб зрабіць яе больш абгрунтаванай, мы прапануем вам азнаёміцца з віртуальнай выставай, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно