герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Беларускія пісьменнікі – дзецям”

19 студзеня адбылася гадзіна знаёмства з апавяданнямі для дзяцей Янкі Брыля ў рамках цыкла мерапрыемстваў па далучэнню дзяцей да беларускай кнігі “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.

Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла №12 імя С. Маршака пазнаёміла вучняў 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 імя Г.М.Склязнёва” з біяграфіяй пісьменіка. Дзеці даведаліся, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік, ад каго яму дасталася такое незвычайнае прозвішча і як ён стаў партызанам.

Вельмі ўразіла школьнікаў, што Янка Брыль быў у сям’і малодшым, дзясятым па ліку, а калі ў сям’і было цяжкае матэрыяльнае становішча, то з чатырнаццаці гадоў яму прыйшлося працаваць, як даросламу. Але нягледзячы на гэта, ён многа чытаў, настойліва займаўся самаадукацыяй і стаў пісьменнікам.

На працягу мерапрыемства вучні пазнаёміліся з апавяданнямі “Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Жыў-быў вожык”, якія вучаць беражліва адносіцца да прыроды, быць назіральным і чулым.

Больш падрабязна спыніліся на апавяданні “Жыў-быў вожык”, зачыталі ўрыўкі і абмеркавалі прачытанае.

“Беларускія пісьменнікі – дзецям”
“Беларускія пісьменнікі – дзецям”
“Беларускія пісьменнікі – дзецям”
“Беларускія пісьменнікі – дзецям”
“Беларускія пісьменнікі – дзецям”
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 21.01.2022
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.