герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Вянок для Беларусі: шляхам паэта

Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальную выставу
“Вянок для Беларусі: шляхам паэта”
.

Мая душа, як лук, нацягнутай была, –
І лёгкі, звонкі верш сарваўся, як страла.


Ёсць у беларускай літаратуры асобы, лёс якіх прыцягвае ўвагу даследчыкаў ужо не адно дзесяцігоддзе. У іх ліку – славуты сын зямлі беларускай Максім Багдановіч. Яшчэ ў раннім дзяцінстве яго разлучылі з радзімай, куды ён ірваўся ўсім сэрцам, але змог вярнуцца толькі ў канцы жыцця.

Зорка Максіма Багдановіча – адна з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі. Ён пражыў нядоўгае жыццё, але за гэты час паспеў зрабіць для беларускай літаратуры так шмат, як ніхто іншы. Яго адданасць паэзіі паказвае нават наступны факт. Сярод папер, знойдзеных пасля смерці паэта, была кніга з кароткім вершам, які беларускі класік напісаў перад самай смерцю. У ім ён сказаў, што не самотны ў смяротную гадзіну – у яго ёсць кніга вершаў.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 7.12.2021
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.