герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

«Чорная праца – белы хлеб» – відэа-прыказка да Сусветнага дня хлеба

Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,
На ручнік палажыўшы ўрачыста.
Хлеб – як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,
А ручнік, як іх сэрца – прачысты.

Л.Геніюш


«Хлеб – усяму галава» – прыказка, вядомая кожнаму з дзяцінства. Сапраўды, хлеб мае вельмі вялікае значэнне ў жыцці людзей. Чалавек навучыўся рабіць хлеб яшчэ ў каменным веку. Спачатку гэта была каша з травы. Аднойчы, яна пералілася і запяклася на камені ў выглядзе аладкі, чалавеку спадабаўся гэты густ. Па гэты дзень хлеб – базавы прадукт харчавання ва ўсім свеце.
Да хлеба здаўна ставіліся з павагай, шанавалі і ахоўвалі. А чаму хлеб так шанавалі? Таму што вырошчвалі яго самі. А выраціць хлеб – цяжкая праца. Не было яшчэ у нашых продкаў крам з хлебам ды булкамі. Яны што вырасцілі – тое і елі. Таму катэгарычна забараняліся любыя гульні з хлебам, а калі яго кавалак падаў, напрыклад, на падлогу, то яго трэба было хуценька падняць, пацалаваць, папрасіць прабачэння і з’есці.
Зараз хлеб вырабляецца на хлебазаводах. Мы ж адправіліся ў мінулае, каб даведацца, як рыхтавалі хлеб нашыя продкі і што для гэтага выкарыстоўвалі.
Запрашаем паглядзець відэа-прыказку, у якой з таямніцамі вырабу хлеба і музейнымі прадметамі вас пазнаёмяць бабуля Яніна і дзед Цімошык. Прыемнага прагляду.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 15.10.2021
Опубликовано: Veronika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.