герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Лето-2021. Русальны тыдзень

«На гряной неделе русалки сидели,
- Рано, рано.
Сидели русалки на кривой берёзе,
- Рано, рано.
На кривой берёзке, на прямой дорожке,
- Рано, рано.
Просили русалки и хлеба и соли,
- Рано, рано.
И хлеба, и соли, и горькой цибули,
Рано, рано»


У літаратурных славянскіх помніках назва «русаліі» сустракаецца з XI стагоддзя, як абазначэнне язычніцкіх ігрышч і тыдня, ці папярэдняга Тройцы, ці наступнага за ёю. Вобразу русалкі – прыгожай дэманалагічнай істоты – быў прысвечаны русальны, або граны тыдзень.

Хто ж такія русалкі? У сучасных фалькларыстаў ёсць шмат разважанняў на гэты конт.

Лето-2021. Русальны тыдзеньАндрей Шишкин «Русалки»


Русалка – ружа. Славянскую назву гэтай істоты лічылі прамым запазычаннем ад лацінскай назвы старажытнарымскага свята ружаў rosalia (Rosaria, dies rosae). Адной з галоўных складовых якога было ўшанаванне памерлых у час цвіцення гэтых прыгожых кветак. Рымскія русаліі нечым нагадвалі ўсходнеславянскія Траецкія, або Сёмушныя Дзяды. Толькі калі ў асяроддзі беларусаў галоўным атрыбутам-пасрэднікам паміж жывымі і памерлымі аказваліся галінкі бярозы ці аер, то ў рымлян такім медыятарам былі ружы. Імі ўпрыгожвалі магілкі, а вянкі павязвалі на помнікі.

На беларускім і ўкраінскім Палессі русалак называлі маўкамі. Калісьці, у язычніцкую пару, нябожчыкаў хавалі на гарах, у лясах, на раздарожжы, спускалі на ваду; адсюль галіцкія маўкі-русалкі жывуць на горных вяршынях, а беларускія русалкі любяць гушкацца на галінках дрэў.

У цэнтры свята знаходзілася расліннасць і ўшанаванне продкаў, якія звязваліся з вобразам русалкі. Ba ўяўленнях продкаў-язычнікаў русалкі былі бажаствамі або духамі, якія ўладарылі вадой, таму маглі спрыяць урадлівасці ў асабліва адказны час каласавання жытнёвай нівы. Паводле народнага ўяўлення, русалка жыве ў двайным асяроддзі – у вадзе і на сушы (у балотах, у лясах, у жыце) – і быццам звязвае між сабой дзве прыродныя стыхіі.

Да сённяшніх дзён захаваліся ў свядомасці беларусаў, з аднаго бокy – шанаванне русалак як ахоўніц калісьці паўнаводных рэк і азёр роднага краю, а з другога – страх перад імі з-за таго, што яны, шукаючы сабе пару, могуць зачараваць хлопца і завесці з сабою ў ваду.

У русальных песнях цікавыя вобразы русалак, якія жывуць над вадой, у лясах. Яны сядзяць або гойдаюцца на галінах, выпрошваюць у жанчын наміткі (галаўныя хусткі), а ў дзяўчат – белыя тонкія кашулі. У лесе русалкі клічуць людзей, называючы розныя імёны. Хто адгукнецца, таго яны аблытаюць доўгімі валасамі і заказычуць да смерці. Русалкі-Вадзяніцы ў Русальны тыдзень выходзяць з вады, плятуць вянкі і ўпрыгожваюць імі свае валасы, якія свецяцца ў цемры. Калі прывабяць яны чалавека – пацягнуць да сябе на дно вады. Там яны клапоцяцца аб сваёй ахвяры, калі яна ім вельмі падабаецца: расчэсваюць валасы, ўпрыгожваюць багавіннем. А ў Русальны тыдзень выводзяць з вады паглядзець на свой дом і родныя мясціны. Выратавацца ад русалак можна толькі ўкалоў адну з іх іголкай або шпількай. Тады ўсе яны кінуцца ў ваду.

У гэтую нядзелю праводзіліся магічныя абрады, накіраваныя на захаванне ўсяго жывога і абарону яго «ад нячыстай сілы».

Бібліятэка-філіял №2 запрасіла да сябе дзяўчат з летняга прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля», каб распавесці пра гэты міфалагічны тыдзень і паспрабаваць выканаць некалькі абрадавых дзеянняў.

Падчас троіцка-сяміцкіх абрадаў было прынята прыносіць дадому галінкі бярозы (галіны гэтага дрэва, асабліва выкарыстаныя ў абрадах, лічыліся ў славян магутным абярэгам) і кветкі, упрыгожваць усё зелянінай. Засохлыя рэшткі зеляніны служылі абярэгам: продкі верылі, што яны абараняюць ад злых сіл, маланкі, пажару. Дзяўчынкі зрабілі з ветачак бярозы і розных раслін сабе вяночкі. Апранулі адну з дзяўчын русалкаю, распусціўшы ёй валасы і ўпрыгожыўшы галаву вянком.

Лето-2021. Русальны тыдзеньЛето-2021. Русальны тыдзень
Лето-2021. Русальны тыдзеньЛето-2021. Русальны тыдзеньЛето-2021. Русальны тыдзень


У некаторых мясцінах Беларусі дзяўчаты плялі русалцы адзін вялікі вянок, у другіх – некалькі, якія апраналі на шыю, галаву, вешалі на рукі. Правёўшы русалку да мяжы жытнёвага поля, моладзь кідала свае вянкі ў жыта. На наступны дзень дзяўчаты вярталіся сюды, адшуквалі свой вянок і неслі дадому, дзе разрывалі яго на некалькі частак і раскідвалі на градах, каб расла добрая капуста і агуркі.

Таксама дзяўчыны «завівалі вянкі» абрадавай бярозке. Перш за ўсё, вакол дрэва акрэсліваецца абярэжны круг (вельмі часта яго замяняе дзявочы карагод, які спявае абрадавыя песні). Затым на бярозе згінаюць і завязваюць у выглядзе кальца галінку (не ламаючы яе!). Гэтыя кольцы называюцца вянкамі.

Часам такі вянок замяняецца звязваннем ў выглядзе аркі двух вяршыняў суседніх бяроз. Скрозь кольцы дзяўчыны куміліся – праз вянок абменьваліся кольцамі, хусткамі, завушніцамі і г.д. Называюць бярозку пасля завівання вянкоў «кумой», а ў адной з беларускіх абрадавых песень прама гаворыцца: «покумилася, поголубилася с белой берёзонькой». У пазнейшыя часы, у выніку пераасэнсавання першапачатковага звычаю, саюз заключаўся з русалкамі (мэты такога кумаўства – задобрыць русалак і даведацца ад іх сваю будучыню: з гэтым звязаныя сёміцкія варажбы на вянках), а потым – са сваімі ж дзяўчатамі (ці нават з хлопцамі). Праз некалькі дзён вянкі абавязкова развіваюцца.

Таксама існуе абрад «кармленне дрэва» – пад ім пакідаюць розную ежу (асноўная абрадавая страва – яечня), прыгатаваную ў ссыпку – гэта значыць з прадуктаў, сабраных з усіх удзельніц абраду. Дзяўчынкі пакінулі абрадавую ежу дрэву і русалкам.

Напрыканцы дзяўчаты пагадалі на сваіх вяночках, закінуўшы іх на дрэва.

Лето-2021. Русальны тыдзень
Лето-2021. Русальны тыдзень
Лето-2021. Русальны тыдзеньЛето-2021. Русальны тыдзеньЛето-2021. Русальны тыдзень
Лето-2021. Русальны тыдзень
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 28.06.2021
Опубликовано: Mary


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.