6 чэрвеня споўнілася 180 год з дня нараджэння пісьменніцы і грамадскай дзеячцы Элізы Ажэшка.
Беларуская зямля дала жыццё многім вядомым пісьменнікам. Эліза Ажэшка пісала на польскай мове, але заняла ў гісторыі беларускай літаратуры асаблівае месца. Яе творчы шлях адрозніваецца яшчэ і тым, што ўсё сваё жыццё яна звязала з зямлёй дзяцінства. Не пакідала Айчыну, а чэрпала тут натхненне для сваіх твораў, якія маюць асаблівае значэнне для беларускага народа: лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана менавіта яму.
Пісьменніца са спагадай і павагай ставілася да працавітага беларускага народу, вывучала яго жыццё і побыт, любіла беларускія краявіды, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял. Яна са спачуваннем «зазірнула» ў хату беларускага селяніна, дзе не толькі жахнулася яго нядолі, але і ўбачыла духоўную прыгажосць, працавітасць і пачуццё яднання з прыродай. Нездарма класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч назваў яе яшчэ пры жыцці «каралевай жывога слова і пакутлівай праўды».
Прапануем вам паглядзець невялікі віртуальны партрэт пісьменніцы з 8 слайдаў. А калі захочаце даведацца бліжэй, то ўсё знойдзеце ў яе творах.
Віртуальную выставу-партрэт падрыхтавала супрацоўнік бібліятэкі-філіала №2 Верамейчык Наталля.
Скарыстаны матэрыялы з youtube-канала
Haroshak скачать dle 10.4фильмы бесплатно