У бібліятэцы-філіяле №2 адчынілася выстава фотаздымкаў гомельскай пісьменніцы Ганны Мікалаеўны Атрошчанка «Сцяжынкамі маёй душы».Ганна Атрошчанка – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, Беларускага саюза журналістаў.
Гэтая выстава – вельмі асабістае паэтычнае падарожжа аўтара па любімых кутках горада і раёна. Мы разам з аўтарам падарожнічаем па сцяжынках душы і ўспамінах, выхапленых пільным позіркам журналіста, празаіка і паэткі. Фотаздымкі яскрава адлюстроўваюць хвілінах жыцця нашага горада. Таму ў аб'ектыў фотаапарата трапляюць маляўнічыя віды храмаў, цяністыя алеі, дзеці, жывёлы... Усё гэта – моманты, якія адкрываюць для нас «асабісты» альбом чалавека. Моманты, якія сведчаць пра ўлюблёнасць ў наш горад і прыроду.
Выстава адчынена да 15 чэрвеня. Чакаем усіх жадаючых!
Уваход вольны
Адрас: пр. Октября, 29
Тэлефон: 51-26-00
Графік працы: з 11.00 да 19.00 (выходны – панядзелак)
скачать dle 10.4фильмы бесплатно