Вязець, вязець вясна, Вязець, вязець, красна Ясныя дзянёчкі, Частыя дажджочкі, Зялёныя травы, Красныя цвяточкі Нам на вяночкі
«Вяснянка» з кнігі «Перажыткі старажытнага светасузірання беларусаў» А. Багдановіча
Няма нікога і нічога жывога на Зямлі, што б не імкнулася да святла і цяпла. І таму, каб паскорыць іх прыход, трэба паклікаць або загукаць вясну «вяснянкамі». Іх прынята спяваць, радуючыся нараджэнню веснавога сонца, надыходу цяпла, пачатку палявых работ, новаму году.
Светапогляд нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення ўсяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года атаясамліваўся з веснавой парой. І да сённяшніх дзён многія народы, чые традыцыі асноўваюцца на месячным календары, святкуюць новы год вясною.
У сучасным свеце, дзе пануе глабалізацыя і ўніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.
Як пачуць вясну? Калі трэба вясну гукаць і навошта? Што сімвалізуюць сабою птушкі-жаваранкі? І шмат якіх яшчэ цікавостак падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 ў рамках праекта Музея народнага побыту «Часоў злучальная нітка».
Глядзіце віртуальную выставу «Вясна-красна, прыйдзі да нас!» і гукайце вясну разам з намі!
Таксама супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для вас відэа-майстэрню выцінанкі «Птушкі на далоні». Глядзіце, як проста можна зрабіць прыгожую птушачку.
За прадастаўленыя фотаздымкі веснавых абрадаў выражаем падзяку дырэктару Веткаўскага музея стараабрадства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава Пятру Міхайлавічу Цалка.скачать dle 10.4фильмы бесплатно