Алесь Жаўрку (Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч) нарадзіўся ў Сянно ў сям’і служачага. Дзяцінства і юнацтва Алеся прайшло ў Рагачове, куды неўзабаве пераехалі яго бацькі. Асабліва цяжка прыйшлося пасля смерці бацькі, але маці паэта, Лізавета Сцяпанаўна, зрабіла ўсё магчымае, каб даць дзецям належную адукацыю.
Пасля школы, летам 1927 года, Алесь паступае ў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, па заканчэнні якога настаўнічае на Любаншчыне. У 1939 годзе Жаўрук скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры імя Чарнышэўскага. Маладога, але прызнанага, паэта запрашаюць у аспірантуру пры Акадэміі навук БССР.
Вялікую Айчынную вайну ён сустракае ў радах Чырвонай Арміі. З першых дзён Жаўрук на фронце ў якасці ваенкора армейскай газеты “На защиту Родины”. У 1941-м удзельнічае ў баях пад Масквой. У 1942-м годзе абараняе Сталінград, пішучы свае ўзнёслыя вершы ў перапынках паміж абстрэламі, у прамерзлых акопах. Падчас чарговай бамбёжкі палітрук 62-й Арміі А.Д.Сінічкін быў цяжка паранены і накіраваны ў шпіталь. Пры эвакуацыі шпіталя на другі бераг Волгі адна з бомб трапіла ў судна, на якім знаходзіўся паранены Алесь Жаўрук.
23 жніўня 1942 года беларускі паэт Алесь Жаўрук загінуў.
Займацца літаратурнай творчасцю ён пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Разам з аднакласнікам, таксама будучым беларускім паэтам Аляксеем Зарыцкім, выдаваў школьную гумарыстычную газету “Смех і слёзы”. Себрукі не пабаяліся нават паказаць свае вершы і сумесна напісаную аповесць “Аб чым галасілі варштаты“ ўжо слыннаму, на той час, пісьменніку Міхасю Лынькову. З яго блаславення творы Жаўрука ўпершыню пабачылі свет у 1926 годзе спачатку на старонках бабруйскай акруговай газеты “Камуніст” і літаратурным дадатку да яе “Вясна”. А за імі паследаваў і першы зборнік паэзіі “Ручаіны”, праз два гады — другі зборнік “Дняпро выходзіць з берагоў”.
Алесь Жаўрук займеў славу і як дзіцячы пісьменнік, а таксама як аўтар лібрэта першай беларускай аперэты “Зарэчны барок”. Найбольш значны твор паэта — паэма “Крывёю сэрца”, прысвечаная грамадзянскай вайне ў Іспаніі, выйшла ў 1937-ым годзе. Тады ж Алесь Жаўрук (у 27 гадоў!) быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно