16 лютага ў бібліятэцы-філіяле №2 удзельнікі клуба цікавых сустрэч «Званы госць» праводзілі Масленку.Гасцям распавялі пра гісторыю свята. Паказалі фільм пра абрад «Чырачка» з вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, дзе гэты абрад провадаў зімы жыве і сёння. Гледачы дазналіся, як выпраўляюць Масленку ды сустракаюць вясну ў гэтай вёсцы, што такое «чырачкі» і як яны робяцца.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з фотавыставай. На фотаздымках можна было ўбачыць кожны крок стварэння «чырачкі» (птушкі з цеста). Таксама паспявалі, пагулялі ў абрадавую гульню «Перапёлачка», мэта якой – пазбавіцца ўсіх хвароб ды няўзгод.
І якая ж Масленка без бліноў! За святочным сталом усе пачаставаліся гарбатай, блінамі, аладкамі і чырачкамі.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно