24 кастрычніка ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбылася літаратурная вечарына «Сузор'е талентаў». 2017 год запомніўся гомельскім літаратарам мерапрыемствамі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, літаратурнымі прэміямі і конкурсамі, юбілеямі і новымі кнігамі. Падвесці своеасаблівыя вынікі года ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы сабраліся члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
На вечарыне адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў з Гомельскай вобласці II Міжнароднага моладзевага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў «Берагі дружбы» і прэзентацыя аднайменнага паэтычнага зборніка.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно