24 кастрычніка а 16-й гадзіне ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбудзецца літаратурная вечарына «Сузор'е талентаў».
2017 год стаў для гомельскіх літаратараў асаблівым. Запомніцца ён мерапрыемствамі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, літаратурнымі прэміямі і конкурсамі, юбілеямі і новымі кнігамі. Падвесці своеасаблівыя вынікі года ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы збяруцца члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Сярод іх:
– лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі 2017 г. у намінацыі «Лепшы твор драматургіі» пісьменнік і драматург Васіль Ткачоў
– юбіляры 2017 года журналіст, паэт Мікола Ждановіч і паэт Аляксандр Каляда
– паэтэса Іна Спасібіна, якая ў 2017 годзе стала пераможцам V абласнога літаратурнага конкурсу «Праваслаўе – мая надзея», які праводзіўся Гомельскай епархіяй і Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», а таксама пераможцам літаратурных конкурсаў пісьменніцкіх суполак Санкт-Пецярбурга
– Вольга Раўчанка, якая пераклала з іспанскай на рускую мову кнігу прапраўнучкі Ігната Дамейкі, і рэдактар перакладу Эма Прыбыльская
Таксама на вечарыне адбудзецца ўзнагароджанне ўдзельнікаў з Гомельскай вобласці II Міжнароднага моладзевага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў «Берагі дружбы» і прэзентацыя аднайменнага паэтычнага зборніка.
Падарункам для гасцей вечара стануць выступленні Сяргея Старыкава, Юрыя Казлова, Аляксея Бычкова і супрацоўнікаў бібліятэкі.
Уваход вольны
скачать dle 10.4фильмы бесплатно