Супрацоўнікі бібліятэкі-філіала №2 у межах этнаграфічнага праекта «Часоў злучальная нітка» падрыхтавалі да свята Троіцы фальклорна-абрадавую вечарыну «Запрашаем, дзяўчаткі, на зялёныя святкі».
На працягу святочнага тыдня бібліятэку наведвалі вучні са школьных лагераў ДУА «Сярэдняя школа №38», «Сярэдняя школа №33» і «Гімназія №36 імя І. Мележа». Іх сустракала дабразычлівая гаспадыня – супрацоўнік бібліятэкі. Гаспадыня знаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання Троіцы.
Школьнікі даведаліся, чаму свята атрымала такую назву, як яго называлі ў народзе (Сёмухна, Русальная нядзеля, Зялёныя святкі) і чаму падчас святкавання Троіцы, кожная гаспадыня ўпрыгожвала сваё жыллё кветкамі, травамі і зялёнымі галінкамі.
Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб з’явах прыроды, раслінах і жывёлах роднага краю. Дзеці разважалі, чаму для кожнага месяца лета нашы продкі прыдумалі вобразныя назвы – «румянец лета», «вяршыня лета», «прыпас лета».
Школьнікі прынялі ўдзел у абрадах «завіванне вянкоў», «кармленне дрэва» і інш. Самую вялікую цікавасць у дзяцей выклікаў абрад «кумленне». Ім спадабалася «куміцца» са сваімі сябрамі праз вянок-арку, які быў зроблены з бярозавых галінак, жытніх каласкоў і палявых кветак. Яны з задавальненнем вывучылі словы, якія выкарыстоўваліся падчас абраду.
Таксама дзеці вадзілі карагод вакол абрадавага дрэва, прынялі ўдзел у народнай гульне «Рознакаляровыя стужкі». Напрыканцы мерапрыемства школьнікі варажылі на вянках. Кожны загадаў самае патаемнае жаданне і закінуў свой вянок на абрадавае дрэва. Вянкі з першага разу зачапіліся за галінкі дрэва. Гэта азначае, што жаданні дзяцей павінны здзесніцца ў хуткім часе.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно