У бібліятэцы-філіяле №2 у рамках праекта «Часоў злучальная нітка» прайшла фальклорная гадзіна «Гульнёвыя забавы». Вучні 2 «А» класа ДУА «Гімназія №36 імя І. Мележа» даведаліся, як бавілі свой вольны час дзеці ў далёкім мінулым, прынялі ўдзел у некаторых гульнях, вядомых з тых часоў.
Школьнікі пабылі сапраўднымі гаспадарамі падчас гульні «Бульба». Ім патрэбна было сабраць «ураджай» гэтай добра вядомай гародніны. У каманднай гульне «Гарачыя гаршочкі» каманды змагаліся за званне самай спрытнай – патрэбна было з дапамогай рушніка перанесці гарачыя чыгункі.
Скончыўшы з агароднінай, школьнікі прынялі ўдзел у гульне на ўважлівасць «Пастушкі». Кожны ўдзельнік павінны быў адказаць, колькі розных жывёл было на полі. Таксама дзеці прынялі ўдзел у гульнях «Што робіш?», «Лявоны», «Хуткі абед».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно