21 сакавiка ў
бiблiятэцы-фiлiяле №17 адбылася творчая сустрэча з гомельскай паэтэсай Нiнай Шкляравай i ӯдзельнiкамi школы-студыi «Малады лiтаратар», прымеркаваная да Сусветнага дня паэзii.
Пазнаёмiцца блiжэй са знакамiтай аӯтаркай i пачынаючымi паэтамi прыйшлi вучнi ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Гомеля», ДУА «Сярэдняя школа №42 г. Гомеля», санаторнай школы-iнтэрната, а таксама дарослыя чытачы бiблiятэкi.
Нiна Нiчыпараӯна расказала аб рабоце студыi, прадставiла сваiх таленавiтых вучняӯ: Ганну Палякову и Андрэя Верамеева. На працягу сустрэчы Нiна Шклярава i маладыя паэты прачыталi свае вершы, а таксама адказалi на шматлiкiя пытаннi. Таксама прагучала песня ў выкананнi Юлii Шуцяевай, салiсткi ўзорнай вакальнай студыi «Вiкторыя» палаца культуры «Касцюкоӯка».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно