21 лютага ў
бібліятэцы-філіяле №10 імя В.Ю. Драгунскага адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Невычэрпнае багацце мовы матчынай”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, для вучняў 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гомеля”.
Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся аб заснаванні гэтага свята і аб гісторыі беларускай мовы, паказалі сваё веданне роднай мовы ў конкурсах “Перакладчыкі” і “Назаві адным словам”, веданне беларускага фальклору – у конкурсах “Прыказкі і прымаўкі” і “Загадкі”, разгадалі рэбусы і вызначылі значэнні беларускіх выслоўяў-пажаданняў, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Вяровачка”.
Напрыканцы мерапрыемства вучні знаёміліся з кнігамі, якія былі прапанаваны на кніжнай выставе “Гучы, мая родная мова!”.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно