З нагоды Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы-філіяле №15 прайшло літаратурнае свята «Каб бацькоўская мова непаўторнай кветкай цвіла». Вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №57 пазнаёміліся з біяграфіямі знакамітых дзеячаў беларускай культуры – Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага і Міколы Гусоўскага, паглядзелі фільм «Асветнікі беларускай зямлі», прынялі ўдзел у гульне «Перакладчыкі», дзе перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і з беларускай на рускую, у конкурсе «Метаграмы» (змянялі адну літару, каб атрымалася іншае слова), складалі прыказкі, адгадвалі загадкі аб роднай мове. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча і інш.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно