15 жніўня ў бібліятэцы-філіяле №12 імя С.Маршака адбылася гадзіна народнай культуры «Спас – усяго прыпас», прысвечаная жнівеньскім святам беларускага народнага календара.
Дзеці, якія наведваюць школьны лагер ДУА «Сярэдняя школа №2 імя Г.М. Склязнёва», даведаліся, што кожны народ спрадвеку вёў свой каляндар, асновай якога былі дні-святы і будні. У святочных абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах і павер’ях адлюстроўваўся жыццёвы вопыт, духоўны свет і гумар нашых продкаў.
У госці завітала цётка Агата, якая расказала, чаму Спасаў менавіта тры, і пазнаёміла з традыцыямі святкавання Мядовага, Яблычнага і Хлебнага Спасаў, з прыкметамі і прымаўкамі, звязанымі са святамі. У мерапрыемстве прыняў ўдзел загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава Пётр Міхайлавіч Цалка.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся таксама з кнігамі, прысвечанымі гісторыі беларускіх свят, прадметамі народнага быту, вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачаставаліся пірагамі з мёдам, яблыкамі і арэхамі.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно