У бібліятэцы-філіяле №4 прайшла фальклорная гадзіна з удзелам загадчыка філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава Пятра Цалка.
Ён расказаў вучням 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №45» пра віды рушнікоў, іх ролю ў сямейнай абраднасці беларусаў, расшыфроўку арнаментаў, паказаў некаторыя рушнікі з калекцыі музея.
Зацікавілі падлеткаў і рушнікі канца XIX - пач. XX ст., якія прынесла на сустрэчу чытачка бібліятэкі Галіна Гузянкова. Яны засталіся ад яе бабулі Усцінні Трафімаўны Тузавай.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно