18 лютага ў бібліятэцы-філіяле №2 прайшла гульня-віктарына «Таямніцы беларускіх слоў», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Вучні 7 класа сярэдняй школы №38 даведаліся, як адзначаюць гэты дзень у свеце, прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні. Школьнікі падзяліліся на некалькі каманд і прайшлі 5 тураў. У «Фанетычным туры» яны змагаліся з гукамі і літарамі, у «Фразеалагічным» – узгадвалі фразеалагізмы, добрыя веды яны паказалі ў туры «Складзі прыказку», а таксама выдатна адказалі на пытанні ў турах «Загадкі-жарты» і «Ці ведаеш ты?». Напрыканцы мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з вершам Віктара Шведа «10 запаведзяў».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно