8 лютага споўнілася 95 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа. Да гэтай даты цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І.Герцэна падрыхтавала
літаратурны квэст «Незвычайны востраў – Курані» па раману пісьменніка «Людзі на балоце».
На працягу гадзіны дзве каманды – «Дзятлікі» і «Чарнушкі» – змагаліся за званне знаўцаў творчасці Івана Мележа і адначасова знаёміліся з аддзеламі бібліятэкі. Навучэнцы ДУА «Гімназія №10» прайшлі праз пяць літаратурных квэст-тэрыторый: актавая зала, Музей аўтографа, чытальная зала, дзіцячая зала, абанемент – і не проста прайшлі, а шукалі там канверты з заданнямі, думалі, раіліся з бібліятэкарамі. Так, у кутку беларускай хаткі ім трэба было назваць стравы, якія гатаваліся на Дзяды, прыгатаваць куццю і адпрасаваць бялізну.
Азарт, цікавасць да беларускай літаратуры, кемлівасць і жвавасць – усё гэта дапамагло школьнікам падчас гульні.
Пераможцам стала каманда «Чарнушкі». У падарунак падлеткі атрымалі беларускую кнігу.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно