герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Свята слова і кнігі

1
2250
Свята слова і кнігі
Слова «асвета» азначае «свет, святло». Ужо не адно стагоддзе летапісы і кнігі нясуць людзям новыя веды і магчымасці, запальваюць перад імі паходні, што паказваюць дарогу «з цемры да святла».

Раней людзі ў гарадах і вёсках збіраліся на вячоркі: спявалі любімыя песні, вадзілі карагоды, рабілі вышыванкі. А цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І.Герцэна ў пачатку верасня запрасіла навучэнцаў УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя. Н.Ф. Сакалоўскага» на вячоркі, прысвечаныя Дню беларускай пісьменнасці.

Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра гісторыю свята, паглядзелі тэатралізваную сцэнку «Беларуская хатка», прынялі ўдзел у цікавых конкурсах і віктарынах, праверылі, наколькі добра яны ведаюць беларускую мову, і за лепшыя адказы атрымалі ў падарунак беларускія кнігі.

Свята слова і кнігі
Свята слова і кнігі
Свята слова і кнігі
Свята слова і кнігі
Свята слова і кнігі
Свята слова і кнігі
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 21.09.2015
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.