| | | | | | | | | | | | | | | | | | | | | | | | | | |
Назад к улицеІМЯ ЮРЫЯ ШАНДАЛАВА Вуліца імя Юрыя Шандалава працягнулася на ўскрайку навабеліцкага лесу. Тут у дзяцінстве ён з сябрукамі гуляў у футбол. А “варотамі”служылі школьныя партфелі і пінжакі. На лясных сцяжынках ён імчаўся на веласіпедзе , які яго бацька і старэйшы брат – тады слесары запалкавай фабрыкі “Везувій” – сабралі з розных, ужо былых у хаду, дэталей. Гэта веласіпед стаў для хлопца дарагім успамінам дзяцінства.
Юра любіў спорт. Яму, шчупленькаму юнаку, гэтае захапленне вельмі дапамагло погым. Ён стаў моцным і лоўкім. Яго баявы таварыш Павел Гры-баў, які цяпер працуе журналістам у пасёлку Ітат Кемераўскай вобласці, успамінае, як яны, маладыя лейтэнанты, бораліся і як Юрый заўсёды выходзіў пераможцам. А сам Юрый у пісьме да сястры потым раскажа аб сваім паядынку з двухметровым фашыстам, аб тым, як у той сутычцы ён выйшаў пераможцам.
Пасля заканчэння школы і 10- месячных курсаў Юрый рыхтаваўся да мірнай прафесіі — настаўніцкай, марыў выкладаць гісторыю. Але пачалася вайна, і 18 -гадовы юнак добраахвотнікам ідзе на фронт. Калі цяпер чытаеш ўзнагародныя лісты на яго, то думаеш, які слаўны баявы шлях прайшоў наш зямляк.
Вось ён, яфрэйтар, камандуе групай разведчыкаў з сямі чалавек у тыле ворага, прымае бой са 130 фашыстамі, рассейвае іх. У другі раз падрывае дзве аўтамашыны, якія ішлі з Лехава ў горад Невель. А аднойчы прыкрываў адыход сваёй групы і быў настолькі цяжка паранены, што ворагі палічылі яго забітым. Але партызаны падабра яі смельчака і пераправілі на Вялікую зямлю. Бацькам ён аб гэтым, зразумела, не пісаў.
А сястры з лёгкай горыччу потым паведаміць: «Я чатыры разы быў паранены. На маім салдацкім целе 11 слядоў ад зажыўшых ран. А мне ж толькі мінула 20 гадоў».
Вось Юрый пасля заканчэння афіцэрскай школы — малодшы лейтэнант — камандуе ўзводам. Ён асабіста знішчыў разлік кулямёте і садзейнічаў руху ўзвода нэперад. А калі камандаваў ротай, то на працягу двух дзён у баях за вьшыню 228,4 адбівае адзікаццаць контратак праціўніка, знішчае асабіста звыш 10 фашыстаў
І вось левы бераг Одэра. 16 красавіка 1945 года Юрый камандуе 9-й штурмавой ротай 674 стралковага палка 150 Ідрыцка - Берлінскай дывізіі. Напярэдадні штурму ўмацаванняў ворага Павел Грыбаў, камандзір 7-й роты, успамінае ў пісьме аб апошняй іх сустрэчы: «Тут падзяліліся ўражаннямі аб праведзенай разведцы боем. К гэтаму часу ў нашых траншэях пасяліліся і артылерысты, якія ўсталявалі тут свае стэрэатрубы, Вось адсюль мы і агледзелі ўважліва ваўсю глыбіню абарону праціўніка. I Юрык пасля агляду сказаў: «Як селядцоў у бочцы... Усе траншэі запруджаны фрыцамі. Але, рабяты, на бойцеся! Артылерысты дапамогуць».
У час бою яго рота глыбока ўкліньваецца ў абарону праціўніка. Адбіваюцца жорсткі контратакі ворага. Юрыі неаднаразова сам лажыўся за станкавы пулямёт і прымушаў ворага адкатвацца назад. Чацвёргую контратаку немцы падтрьімалі двума танкамі. Юрый з двума байцамі высоўваецца наперад і знішчае танкі фаус-патронамі. Але ворагі вакол яго замыкаюць кальцо. Скончыліся ўсе боепрыпасы. Апошняга фашыста Юрый закалоў кінжалам.
В ўзнагародным лісце пішацца: «Калі нашы часці адцяснілі немцаў, быў знойдзен знявечаны труп тав.Шандалава. Дзе абараняўся савецкі афіцэр, ляжала 48 трупаў нямецкіх салдат». Пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Подзвіг — бяссмяротнасць героя. На будынку Гомельскай СШ № 2, дзе вучыўся Юрый, на мемарыяльнай дошцы ёсць і яго імя. А ў школе на стэн-дзе сабраны матэрыялы аб ім, як і ў Гомельскай СШ №24, камсамольская арганізацыя якой носіць імя героя. Юныя землякі Юрыя ў сваіх экза-менацыйных сачыненнях пішуць аб ім, што «ён навекі застанецца ў радах юных, у іх сэрцах. Ен гэтэга заслужыў сваім жыццём-подзвігам».
Да родных героя прыходзяць пісьмьа. Чырвоныя следапыты 24-й Маскоўскай, 4-й Кустанайскай, Марцыенскай (Латвійская ССР) сярэдніх школ жадаюць папоўніць свае музеі новымі матэрьгяламі аб Юрыю. Піянеры-чацверакласнікі СШ № 2 змагаюцца за прысваенне атраду імя Героя Савецкага Саюза Юрыя Шандалава.
Калі па ініцьіятыае Навабеліцкага райкома партыі і райвыканкома адбылося свята вуліцы імя Юрыя Шандалава, у зале раённага Дома культуры сабралася многа яі жыхароў. Сярод іх нямала ветэранаў Вялікай Айчыннай вайньі, чье грудзі ўпрыгожаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, Тут былі П. I. Глебаў, М. Н. Кузняцоў, I. А. Маслякоў, Я. М.Таўкачоў, А. Е. Цыцаркін. Усе яны ганарацца, што жывуць на вуліцы імя героя.
Ц. КАЖАМЯКІН. няштатны карэспандэнт «Гомельскай праўды».
скачать софт
|