Привет, Гость
  • Нравится
  • 5

Славянскія літаратурныя дажынкі


Категория: Новости библиотек / Литературные новости Просмотров: 172
Адно з самых яркіх і запамінальных свят верасня – XV Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі». Звыш дзясятка творчых акцый прайшлі ў розных кропках горада над Сожам 10-12 верасня, сярод іх падвядзенне вынікаў літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. У мерапрыемствах прыняла ўдзел і цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна з выставай «Літаратурны Гомель», на якой прайшла аўтограф-сесія пісьменнікаў Гомельшчыны.

На першым паверсе грамадска-культурнага цэнтра Гомеля – галоўнай пляцоўцы фестывалю – 10 верасня адбылося свята Кнігі. Пісьменнікі і музыкі чыталі вершы і спявалі, а абласная бібліятэка, Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна і бібліятэкі Гомельскага, Мазырскага, Добрушскага, Рагачоўскага, Лоевского, Чачэрскага, Калінкавіцкага, Хойніцкага раёнаў прэзентавалі свае інтэрактыўныя выстаўныя пляцоўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменнікаў-землякоў. Для гасцей свята – усіх чытачоў Гомеля, а таксама ганаровых гасцей – літаратараў Беларусі, Расіі і Украіны – былі прадстаўлены выставачныя праекты «З любоўю да Гомельшчыны» і «Літаратурны музей народных пісьменнікаў Беларусі, выхадцаў Гомельшчыны», выставы «Літаратурны Гомель», «Лаўрэаты прэміі імя Кірылы Тураўскага», «Берагі сяброўства» і інш. Можна было персанальна пазнаёміцца з Іванам Шамякіным і Максімам Багдановічам, іншымі класікамі беларускай літаратуры, ролі якіх выконвалі супрацоўнікі бібліятэк Гомельскага раёна.

Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі
Славянскія літаратурныя дажынкі


Напрыканцы першага дня фестывалю адбылася яшчэ адна знакавая падзея – урачысты сход з нагоды 15-годдзя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. На ім ушаноўвалі аўтараў, чые творы былі прызнаны лепшымі ў розных жанрах у творчым конкурсе рукапісаў «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага».

У намінацыі «Драматургія» перамогу атрымаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучы акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, рэжысёр і драматург, аўтар шматлікіх складанак п’ес, якія былі пастаўлены ў тэатрах краіны, Аляксей Бычкоў. Ён прадставіў на конкурс новыя творы «І не забудзься пра мяне» і «Букет для Папялушкі».

Лепшай у намінацыі «Паэзія» стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’я Дарошка (за зборнік «Ні пры чым»). Яна скончыла гомельскае медвучылішча, філалагічны факультэт ГГУ імя Ф.Скарыны. Некаторы час працавала медсястрой у абласной дзіцячай бальніцы, актрысай у Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек, бібліятэкарам. Па адзнацы прафесіяналаў, яе вершы заўсёды былі моцнымі і кранальнымі. Яна страціла зрок, аднак працягнула развівацца ў паэзіі.

Лепшай у намінацыі «Дзіцячая літаратура» стала гомельскі празаік і паэт Іна Зарэцкая са сваёй «Планетай двоечнікаў». Гэта фантастычная аповесць для дзяцей і падлеткаў паднімае прэстыж прафесіі настаўніка, вучыць бескарыслівай дапамогі, сяброўству і ўзаемадапамозе.

Прэмію ў намінацыі «Літаратурная публіцыстыка і крытыка» атрымала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Шемяткова, адзначаны рукапіс яе новай кнігі «Свет стане большым».

У намінацыі «Проза» перамога дасталася Уладзіміру Гаўрыловічу. 75-годдзю Вялікай Перамогі ён прысвяціў аповесць «Святая Параскева», якая дала назву будучай кнізе.

Літаратурным «Адкрыццём года» стала Майя Галіцкая. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Нядойскай сярэдняй школы Буда-Кашалёўскага раёна прадставіла на конкурс цыкл аповядаў «Вобразы».

Усе пераможцы атрымалі выдадзеныя кнігі па выніку конкурсу рукапісаў.


Па матэрыялах: pismennik.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 23.09.2020
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии