Привет, Гость
  • Нравится
  • 1

Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица

Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 307
Библиотеки-филиалы №2 и №15 познакомили своих читателей с традициями празднования Масленицы и угостили блинами.

У бібліятэцы-філіяле №2 мерапрыемства прайшло ў рамках фальклорна-этнаграфічнага праекта «Часоў злучальная нітка». На гадзіну добрых і смачных традыцый «Вясёлая масленка ўсіх на гульні павяла» ў бібліятэчны Музей народнага побыту былі запрошаны вучні ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля» і «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа».

У нас сёння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Сядзела на тыну, на калу.
Кідала масла па каму.


Сёння гэта старажытнае язычніцкае свята больш вядома як Масленка. Яно звязана з культам прыроды, праводзінамі зімы, вясновым адраджэннем плодных сіл зямлі, набліжэннем вясны і забеспячэннем багатага ўраждаю і дабрабыту ў гаспадарцы людзей.

Цягнулася Масленка тыдзень. У панядзелак пяклі бліны. Першы блін як знак павагі продкам неслі ў чырвоны кут. У многіх вёсках клалі на акно, каб запрасіць у хату сонейка. У аўторак гулянні працягваліся, дарослыя каталіся з гор разам з дзецьмі, людзі пачыналі хадзіць адзіні да аднаго ў госці. У сераду ў некаторых рэгіёнах зяці хадзілі «да цешчы на бліны». Чацвер называўся Крывы ці Тлусты. У гэты дзень нашы продкі таксама пяклі бліны. Пачыналі з прыгатавання аладак для свойскай жывёлы, у тым ліку кароў, каб яны былі такімі ж гладкімі і тлустымі. У пятніцу дзеці бавіліся на ледзяных горках, вяскоўцы наведвалі сваіх родзічаў, а наважоны ездзілі ў госці да бацькоў нявесты. У суботу і нядзелю моладзь упрыгожвала стужкамі, кветкамі, званочкамі і бразготкамі коней і каталася на іх. Нядзеля, апошні дзень на Масленічным тыдні перад Вялікім, сямітыднёвым, постам, атрымала назву Прашчонай. Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю, бо гэты дзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннямі, гульнямі і забавамі. Нашы продкі верылі, што ў тых людзей, хто не паўдзельнічае ў святочных гуляннях на Масленіцу, не будзе пладзіцца і весціся хатняя жывёла, таму ўсе гулялі ад душы.

Масленіца для дзетак прыдумала шмат гульняў. Дзеці спявалі, танцавалі, сонейку радаваліся. Для таго, каб назаўсёды прагнаць бабульку-халадульку, хлопчыкі ды дзяўчынкі згулялі ў гульню «Расчысцім дарожку Вясне». Дзеці па сігнале перакідвалі праз вяроўку снежкі. Калі на баку Зімы аказалася больш снежных камочкаў, яна павінна была забраць увесь снег і развітацца да наступнага года. У гульні «Сляпак» патрэбна было завязаць вочы аднаму ўдзельніку, а ўсе астатнія вадзілі вакол яго карагод і спявалі песні. Калі песня заканчвалася, дзеці разбягаліся хто куды, а гулец, які ў крузе, павінен быў іх злавіць і адказаць, хто гэта.

Наша сляпа бабулечка
Па вошчупу ходзіць
А хто цябе водзіць?
А на гары ўжо народ збіраецца,
Там карагод – гульня пачынаецца.


Дзецям распавялі, што пасля Масленіцы будзілі мядзьведзя. Лічылася, як толькі мядзьведзь прачнецца – так і пачнецца вясна. Таму ў гульні «У мядзьведзя на бару грыбы-ягады бяру» патрэбна было замерці, калі пачуешь слова мядзьведзь, хто варухнуўся – той выбываў з гульні. У гульні «Сонейка» дзеці малявалі сонейка з праменчыкамі: якая каманда болей намалявала праменчыкаў, тая і перемагала.

Яшчэ вучні дазналіся, што і з якой мэтай спальвалі на Масленіцу. Напрыклад, пудзіла – сімвал зімы – спальвалі, каб паскорыць адыход зімы і надыход вясны. Дзеці з задавальненнем зрабілі пудзіла. Напрыканцы мерапрыемства госці пачаставаліся блінамі з варэннем і паглядзелі мультфільм «Бач ты, Масленіца».

Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица




Детская библиотека-филиал №15 в рамках проекта «Праздник народный – отрада души» с 24 по 29 февраля проводила масленичные мероприятия «Вкусное солнышко» для учеников начальных классов ГУО «Средняя школа №50 г. Гомеля» и ГУО «Средняя школа №57 г. Гомеля».

Школьники окунулись в праздничную атмосферу масленичных гуляний. Для гостей распахнула свои двери Блинная. Чего только не было в ней! Кружевные блинчики, румяные блины, пышные оладушки и разнообразное варенье манили ребятишек своими ароматами. Ребята с нетерпением ждали момента, когда смогут всё это отведать.

Дети пришли на мероприятие со знанием, что Масленица – это блины. Поэтому были удивлены, узнав, что с этим праздником связаны различные традиции и обряды. Сотрудники библиотеки постарались не только рассказать младшим школьникам о том, как наши предки отмечали Масленицу, но и предложили им принять участие в весёлых конкурсах и играх.

Ребята узнали, что каждый день масленичной недели имел своё название. Понедельник назывался Встречей, потому что все встречали Масленицу. Только в этот день участие в праздничных мероприятиях могли принимать дети. Они помогали делать куклу Масленицу, ходили по дворам и зазывали людей на гулянье, за что хозяйки их щедро угощали блинами. Вторник назывался Заигрыш. Этот день для молодожёнов с весёлым катанием с ледяных гор, катанием на качелях, песнями и играми. Среда-Лакомка предназначалась для угощения зятьёв. Школьники удивились, узнав, что в некоторых местностях тёщи не только щедро угощали зятьёв блинами, но и обильно смазывали им головы растопленным маслом, чтобы те не обижали своих жён. За такое гостеприимство зятья приглашали тёщ в гости в пятницу и лично выпекали для них блины. В среду также придумывали различные наказания для парней, которые не женились в течение года. Им привязывали к ноге колоду, которую те должны были носить до конца недели. Четверг-Разгуляй приглашал парней силами померяться.

Также ребята отгадывали масленичные загадки, состязались в перетягивании каната, приняли участие в блинной дегустации, в боях воздушными шарами, а также смастерили праздничную куклу. В конце мероприятия состоялся блинный банкет. Дети попробовали традиционные масленичные блюда.

Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
Наши мероприятия в феврале. Часть 2. Масленица
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 9.03.2020
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии