Привет, Гость
» » Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
  • Нравится
  • 10

Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым

24 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №15 адбылася сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым у рамках праекту «Гомельскі пісьменніцкі дэсант».

Васіль Ткачоў – празаік і драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза тэатральных дзеячаў, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, аўтар 25 кніг для дзяцей і дарослых, 70 п’ес. Васіль Юр’евіч нярэдкі госць бібліятэкі. Але на гэтай сустрэчы прысутнічалі дзеці, вучні 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №50 г. Гомеля», якія да гэтага часу ні разу не бачылі жывога пісьменніка.

Яны ўважліва слухалі ўспаміны Васіля Ткачова, задавалі пытанні. Іх цікавіла літаральна ўсё: як Васіль Ткачоў стаў пісьменнікам, дзе ён жыве, чым займаюцца яго дзеці, адкуль ён бярэ матэрыал для сваіх твораў і многае іншае. Пазнаёміў драматург дзяцей і са сваімі п’есамі. Высветлілася, што многія з іх школьнікі бачылі ў гомельскім тэатры лялек. У канцы сустрэчы рабят чакаў сюрпрыз: буклет з апавяданнямі Васіля Ткачова падпісаны аутарам.

Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
Сустрэча з пісьменнікам Васілём Ткачовым
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 29.10.2019
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии