Привет, Гость
» » Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
  • Нравится
  • 9

Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2

Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 261
У беларускім народным календары знайшлося месца і для свята млынароў. Праца млынара звязана з жытам, пшаніцай, мукой, хлебам. А для селяніна жыта, хлеб – гэта аснова дабрабыту, бязбеднага існавання сям’і. Сабраны добры ўраджай, адказная праца скончылася, трэба і аб хлебе падумаць, і млынара ўшанаваць, каб муку добра змалоў. Можна і павесяліцца!

24 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле №2 у рамках праекту «Часоў злучальная нітка» адбылося свята млынароў «Круціцеся, жорны». Але перад тым як пачаць свята хлопчыкам і дзяўчынкам прачыталі казкі «Два камяні» і «Як мельнік чорта надуваў». З іх яны дазналіся, пра каго будзе ісці размова.

Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2


Вучні пачатковых классаў ДУА «Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа» падчас размовы даведаліся, што такое млын, вятрак, жорны (ручны млын), як мелецца мука. У дзяцей спыталі, ці шмат часу і сіл патрэбна, каб намалоць кілаграм мукі? На што яны адказалі, што патрэбна шмат часу. Трэба спачатку землю ўзараць, пасеяць жыта ці пшаніцу, потым гэта ўсё сабрать, завесці на млын перасушыць, а потым на жорнах перамалоць збожжа ў муку. Хлопчыкі ды дзяўчаткі паспрабавалі свае сілы ў гэтай нялёгкай працы. Калі яны круцілі жорны, то прыгаворвалі:

Круціцеся, жорны,
З’едзен хлеб наш чорны:
Крысін і Марысін,
Грунін і Анісін,
З’едзен і Пятроў хлябок.
Намялі для іх, дзядок.


Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2


Падчас такой нялёгкай працы нашы продкі крыху адпачывалі, танчылі, гулялі ў розныя гульні. Так і госці свята навучыліся танчыць танец «Млынок» або «Мельнік». Згулялі яны і ў гульні, такія як «Млын», «Што робішь?», «Маша» ды іншыя. У гульні «Маша» дзецям патрэбна было выбраць Машу, якой завязвалі вочы, і стаць у круг. Маша стаяла пасярэдзіне круга, а дзеці прыгаворвалі:

Маша, ты пацеша наша,
Ручкі злажы, на імя ўкажы.


Маша хапае каго-небудзь з круга і спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі адгадае, той становіцца Машай.

У канцы свята дзецям узгадалі прыказкі і прымаўкі пра млынарства: «Каму што, а мельніку вецер», «Добрыя жорны ўсё перамелюць», «Мялі Ямеля – прыйшла твая нядзеля», «З музыкі ды з млынара не будзе».

Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
Свята млынароў у бібліятэцы-філіяле №2
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 29.10.2019
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии