герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна

11
5142
З 19 чэрвеня па 18 ліпеня у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна дзейнічае першая персанальная выстава вышыўкі і ткацтва загадчыка філіяла Веткаўскага музея Пятра Цалкі “Паэзія традыцыйнага касцюма”.

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна


На выставе дэманструецца 12 вышытых і тканых у розных тэхніках інтэр’ерных работ на аснове арнаментыкі традыцыйнага касцюма, поўныя рэканструкцыі неглюбскіх строяў (дзявочы, вясельны і жаночы), а таксама фотаздымкі.

Традыцыйны касцюм па праву можна лічыць візітнай карткай нацыі, а яго арнаментыку – генетычным кодам народа. Яшчэ адну-дзве сотні год таму каб даведацца адкуль чалавек родам, яго сацыяльны статус, гендэрныя асаблівасці, дастаткова было паглядзець на яго вопратку. Унікальнай у гэтым плане для Гомельшчыны з’яўляецца неглюбскі касцюм. Жыхары вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна яшчэ да сярэдзіны ХХ стагоддзя заставаліся вернымі спрадвечным канонам традыцыйнага касцюма. Вывучэннем гэтай самабытнай з’явы доўгія гады займаліся супрацоўнікі Веткаўскага музея: збіралася шматсоценная калекцыя неглюбскага строя, праводзілася вывучэнне і класіфікацыя, арганізоўваліся шматлікія выставы. Але… усё гэта застаецца ў сферы музея і навуковай дзейнасці. Што рабіць чалавеку, які захоча апрануць такі строй сёння, сфатаграфавацца? Музейная этыка забараняе апранаць на чалавека артэфакты з музейнага фонду дзеля далейшага захавання прадметаў. Выхад з гэтай сітуацыі знайшоўся вельмі хутка. Пры філіяле Веткаўскага музея існуе ткацкая майстэрня і этна-клуб “Параскева” на базе якіх і вырашана было зрабіць паўнавартасныя рэканструкцыі традыцыйных неглюбскіх строяў. У выніку, дзякуючы намаганням загадчыка філіяла Пятра Цалкі і пры падтрымцы Спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, свет пабачылі пяць унікальных неглюбскіх строяў, два з якіх можна пабачыць на выставе.

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна


Перад адкрыццем гасцей для гасцям выставы было прапанавана скласці мазаіку з выявай традыцыйных касцюмаў і азнаёміцца з двума відэасюжэтамі, у якіх распавядаецца аб традыцыйных дзіцячых і дзявочых касцюмах.

Перад знаёмствам з аўтарам выставы слова ўзяла яго калега, настаўнік і сябра Вольга Міхайлаўна Вінаградава.

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна


Калі ж слова ўзяў сам аўтар Пётр, то ён літаральна заразіў ўсю залу сваёй энергіяй, шчырасцю і ведамі традыцыйнай культуры.

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна


Ад яго госці змаглі даведацца не толькі аб традыцыйных вышыўцы і ткацтве, але і аб тым, як захоўваецца, адраджаецца і выкарыстоўваецца традыцыйная культура ў сучасным грамадстве.

Ткацтва для нашых продкаў было спосабам размаўляць з багамі. Тыя ж функцыі выконвалі і абрадавыя песні. Песню “На моры вутка купалася”, у якой распавядаецца аб працэсе ткацтва, выканала для гасцей загадчыца аддзела народнай традыцыйнай культуры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц.



Выстава “Паэзія традыцыйнага касцюма” гэта ужо другі вынік супрацоўніцтва Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.
Герцэна і філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі. У мінулым годзе ў сценах цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ўжо праходзіла выстава «Як ты пішаш буквы, так я – узоры...». У экспазіцыі былі прадстаўлены ручнікі неглюбскай традыцыі ткацтва з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Куратарам і ідэйным натхняльнікам выставы быў Пятро Міхайлавіч Цалка.

Са словамі падзякі за плённае і безумоўна пазнавальнае супрацоўніцтва выступіла дырэктар Сеткі публічных бібліятэк горада Гомеля Таццяна Савельеўна Уласава.

Вялікую ўвагу надае загадчыка філіяла Веткаўскага музея працы з бібліятэкамі філіяламі. На іх базе праходзяцца фальклорныя гадзіны, урокі-знаёмства с традыцыйным касцюмам, выставы-прэзентацыі, гадзіны народнай культуры.

Аб знаёмстве, рабоце з аўтарам выставы і сумесных творчых праектах распавядала загадчык бібліятэкі-філіяла № 2 Песенка Вераніка Валер'еўна.

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна будзе гучаць да 18 ліпеня. Уваход на выставу вольны.

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна

“Паэзія традыцыйнага касцюма” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна


Посмотреть больше фотографий можно по ссылкескачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 18.06.2018
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.