герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Выстава «Як ты пішаш буквы, так я – узоры…»

2
2227
Выстава «Як ты пішаш буквы, так я – узоры…»
29 жніўня ў 17.00 цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна запрашае на адкрыццё выставы «Як ты пішаш буквы, так я – узоры…» з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

Назву выставе далі словы неглюбскай ткачыхі Настассі Іванаўны Грыньковай. Яна сказала так, калі вучыла ўзорнаму ткацтву «першае пакаленне» навуковых супрацоўнікаў Веткаўскага музея. Мы паказваем ручнікі, на гэты раз толькі неглюбскай традыцыі ткацтва. Менавіта гэтая традыцыя захавала старажытныя ўзоры-знакі. Многім з іх – больш за чатыры тысячы год. Болей за тое, кампазіцыі арнамента маюць пэўныя паслядоўнасці такіх знакаў-сімвалаў, дзе ацалеў сапраўдны архаічны «сінтаксіс».

Мэта выставы – паспрабаваць зноў «прачытаць» гэтыя знакі і самі тканыя «тэксты»! Семантыка (значэнне, сімволіка) арнамента захапляе, бо дазваляе адправіцца ў падарожжа па часе, у тыя самыя глыбіні тысячагоддзяў. Тады, падчас вялікіх адкрыццяў земляробства, чалавек параўнаўся з багамі, бо пачаў, як і яны, ствараць цуд жыцця: сеяць зерне і гадаваць ураджай. Аратай узяў на сябе вялізную і магічную справу: гаварыць з богам-небам і багіняй Маці-Сырой-Зямлёй, прызываючы іх да жыватворнага шлюбу-злучэння, што адбываецца падчас вясновага дажджу з сонцам і громам. Гаварыць для багоў – спяваць-гукаць, напрыклад, выклікаючы дождж… Гаварыць для іх – вадзіць карагоды, падчас руху ствараючы крокамі геаметрычныя вялікія фігуры-сімвалы, бачныя небу і чутныя зямлі. Вось чаму ўсё жыццё нівы літаральна «акружана» кругамі-абрадамі – гэта цыклы-колы на працягу ўсяго года. Гэта адвечная размова, дыялог з багамі.

І ручнікі – частка такой размовы, бо на іх таксама геаметрычныя культавыя сімвалы. Крыжы і Ромбы былі формуламі неба і зямлі, агню і вады, Айца і Маці… Злучэнне крыжоў і ромбаў сімвалізавала шлюб, сяўбу, кожны добры пачатак, дзе зачыналася жыццё хлеба, жывёлы, чалавека, нават добрай справы ці наогул думкі, твору – усяго, што ствараецца! Цэлыя шэрагі «жаноцкіх» ромбаў з розным «начыннем» і рознымі парасткамі прысвечаны асобным «узростам» жанчыны-зямлі-нівы. Повязь жаноцкага лёсу з зямлёй налічвае тыя ж тысячагоддзі. Такая глыбіня памяці ў традыцыйнай культуры! Таму гэта ж – знакі дзяўчынкі-дзяўчыны-жанчыны-маці-старой… для ўсяго кола жыцця.

На выставе прадстаўлены тканыя ручнікі пачатку-сярэдзіны XX ст. з вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна, рытуальныя рэчы, звязаныя з каляндарна-абрадавымі святамі, фотаздымкі, што ілюструюць асноўнае абрадавае кола беларусаў: Каляды, Гуканне вясны, Пахаванне Стралы, Жніво.

Выстава працягнецца да 14 верасня. Уваход вольныскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 24.08.2017
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.