герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Літаратурны вечар да 75-годдзя Міхаіла Болсуна

3
2938
Літаратурны вечар да 75-годдзя Міхаіла Болсуна28 лютага а 17-й гадзіне ў літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна адбудзецца юбілейны вечар да 75-годдзя Міхаіла Болсуна «Я тым шчаслівы, што жыву».

Міхаіл Болсун – таленавіты гомельскі паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў; лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, Міжнароднай літаратурнай прэміі Баяна (2013), абласной прэміі імя Анатоля Грачанікава (2013), літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Паэзія» (2016); узнагароджаны ганаровым знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру» (2014 год), ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна.

Міхаіл Міхайлавіч – аўтар шасці паэтычных зборнікаў: «Яблыня ў фаце», «Там, дзе задумлівы Сож...», «Далоні цёплыя зямлі», «Спатканне з поўняй», «Пад сузор'ем дабрыні», «Роднае, блізкае» і кнігі нарысаў «Чачэрскі след у навуцы». Друкуецца ў калектыўных зборніках у Расіі, Украіне, Беларусі, шматлікіх газетах і часопісах. Піша на беларускай мове.

Міхаіл Болсун нарадзіўся на Чачэршчыне. 34 гады – у журналістыцы: загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік рэдактара чачэрскай раённай газеты «Трыбуна камунізму», галоўны рэдактар буда-кашалёўскай газеты «Авангард», старшы рэдактар і загадчык аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.

У мерапрыемстве прымуць удзел празаік, публіцыст, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч; журналіст, галоўны рэдактар газеты «Сельмашевец» Мікалай Дзямчыхін; паэт, публіцыст, галоўны спецыяліст Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Кручэнка; празаік, драматург, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза тэатральных дзеячаў Васіль Ткачоў; доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін г.Чачэрска Леанід Сасноўскі; кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Віктар Камісараў і іншыя.

З музычнымі падарункамі выступяць саліст эстрадна-сімфанічнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Канстанцін Гарошка, паэт, аўтар-выканаўца, член Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Дзмітрый Нілаў, аўтар-выканаўца, член Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Валянціна Каралёва.

На салон запрошаны члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, творчая інтэлігенцыя горада, калегі Міхаіла Болсуна.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 25.02.2017
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.