Популярные новости
|
![]() Чытачы сустрэнуцца з рэдактарам аддзела паэзіі, паэтэсай Ірынай Мяцеліцай і рэдактарам спецыяльных праектаў, празаікам і паэтэсай Кацярынай Захарэвіч. «Маладосць» – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, выдаецца на беларускай мове ў Мінску з красавіка 1953 года. У выданні публікуюцца раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, публіцыстычныя, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, пераклады. З такімі традыцыйнымі рубрыкамі, як «Проза» і «Паэзія», суіснуюць рубрыкі «Упершыню ў «Маладосці», дзе дэбютуюць маладыя паэты і празаікі, і «Вяртанне» – публікацыі класікаў, знойдзеныя праз цяжкую працу або шчаслівы выпадак. «Маладосць» – пляцоўка для творчасці маладых і ўжо вядомых літаратараў, тых, чые думкі і пачуцці знаходзяць водгук у слухачоў і чытачоў, тых, каму ёсць што сказаць свету. На сустрэчу запрошаны ўдзельнікі школы-студыі «Малады літаратар» пад кіраўніцтвам Ніны Шкляравай, вядомыя гомельскія творцы, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, творчая інтэлігенцыя горада, студэнты кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, чытачы цэнтральнай бібліятэкі. У аўтараў мастацкіх твораў і ўсіх прысутных будзе магчымасць з першых вуснаў пачуць, чым жыве часопіс сёння, задаць хвалюючыя іх пытанні, даведацца, як стаць аўтарам часопіса «Маладосць».
дата: 22.02.2016
автор: Darya Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
|