Сярод гарадскіх бібліятэк ёсць бібліятэка асаблівая – бібліятэка-філіял №1, якая носіць імя Івана Мележа. Знаходзіцца яна ў мікрараёне «Валатава» па адрасе: вул. Свірыдава, 43. З нагоды юбілея знакамітага земляка бібліятэка падрыхтавала для чытачоў цікавыя мерапрыемствы. На выставачным комплексе, які распавядае аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, экспануюцца рэдкія выданні кніг Івана Мележа розных гадоў. На працягу дня чытачы маюць магчымасць прыняць удзел ў інтэрактыўным мерапрыемстве – інтэлектуальным коле «Мележ вядомы і невядомы».
Правда Гомель →