герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Новые поступления

С полным перечнем новых поступлений за квартал вы можете ознакомиться в «Бюллетене новых поступлений»
Гуманитарные науки

Рыжскі мір 1921 года і Беларусь : (да 100-годдзя заключэння) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ; [рэдкалегія: А. А. Каваленя і інш.]. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 302, [1] c., [6] л. іл.

Зборнік артыкулаў, у аснову якога пакладзены матэрыялы трох навуковых форумаў, якія ў 2021 г. праходзілі ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прысвечаны абагульненню навуковых напрацовак па шырокім коле актуальных пытанняў у галіне вывучэння геапалітычных аспектаў, перадумоў і чыннікаў, вынікаў і наступстваў польска-савецкай вайны 1919–1921 гг. і Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. для Беларусі.Выданне разлічана на гісторыкаў-даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17

Ненадавец, А. М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 301 с.. - (Традыцыйны лад жыцця)

У кнізе аналізуюцца пытанні дэманалогіі ва ўяўленнях беларускага народа і яе адлюстраванне ў самых разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вусна-паэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйна-тэматычны змест, прасочаны карані найбольш папулярных дэманалагічных персанажаў і вобразаў.

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17

Гурын, А. В. Даследаванне гісторыі міжнародных адносін у Беларусі (1980—2005 гг.) / А. В. Гурын ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 162, [1] с.

У манаграфіі прааналізавана развіццё айчынных навуковых ведаў у галіне міжнародных адносін і знешняй палітыкі Беларусі і замежных краін у 1980–2005 гг. У асобных главах разгледжаны тэндэнцыі развіцця беларускай навукі міжнародных адносін у азначаны перыяд; вывучэнне праблем міжнародных адносін у Беларусі ў 1980-я гг.; спецыфіка міжнародных даследаванняў у Беларусі ў 1991–2005 гг.Вызначаны асноўныя кірункі міжнародных даследаванняў; абагульнены дасягненні і выяўлены праблемы развіцця беларускай навукі ў згаданай галіне.Разлічана на навуковую грамадскасць і шырокае кола чытачоў.

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 3, 8

Ремишевский, К. И.Национальная академия наук Беларуси "Врагу беспощадная лютая месть!" : кинолетопись и киножурнал "Савецкая Беларусь" огненных лет (июнь 1941 — ноябрь 1945 года) / Константин Ремишевский ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы ; [рецензенты: В. И. Жук, А. М. Литвин]. - Минск : Беларуская навука, 2022. - 270, [1] с.

В издании рассмотрен широкий спектр искусствоведческих проблем, связанных с изучением белорусского неигрового экранного наследия периода Великой Отечественной войны. Особое внимание уделено практическому применению методологии историко-искусствоведческой атрибуции кинохроникального материала, позволяющей вернуть «раздокументированной» кинолетописи статус полноценного экранного документа. Приведены новые сведения о фронтовом кинолетописном материале, хроникально-документальных фильмах и выпусках киножурнала «Савецкая Беларусь» за 1942–1945 гг. Исследованы результаты работы Белорусской студии кинохроники, в годы оккупации Беларуси временно находящейся в Москве, проанализирован комплекс творческо-организационных мероприятий 1942– 1945 гг., направленных на восстановление белорусского хроникально-документального кинопроцесса.Рекомендуется для историков, культурологов, работников сферы культуры, а также широкого круга читателей.

Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17

Максім Танк [Выяўленчы матэрыял] : фотаальбом / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы ; [укладанне, прадмова: У. М. Мікуліч ; навуковы рэдактар У. В. Гніламёдаў]. - Мінск : Беларуская навука, 2021. - 302, [1] с.

"Фотаальбом прысвечаны выяўленню феномена Максіма Танка – асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры і дзяржаўна-культурнага будаўніцтва Беларусі. Падрыхтаванае як фотаілюстраваны летапіс багатай і складанай жыццёвай біяграфіі, напружанай літаратурнай, грамадска-культурнай і дзяржаўнай дзейнасці народнага паэта БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Ленінскай прэміі, акадэміка НАН Беларусі, выданне раскрывае філасофска-патрыятычныя і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго яркай і каларытнай індывідуальнасці, сцвярджэння высокіх духоўных каштоўнасцей жыцця і чалавека. Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай літаратуры."

Местоположение: ЦГБ (В/З), филиал № 11

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх / [Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Інстытут гісторыі ; складальнікі: А. М. Літвін, А. А. Крыварот, К. Д. Ганчарэнка ; рэдкалегія: А. А. Каваленя (галоўны рэдактар), В. В. Даніловіч, М. Г. Жылінскі і інш.] Кн. 2. - 2022. - 454, [1] с.

"У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў рамках ініцыяванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Дадзеная кніга з'яўляецца другой з цыкла кніг. Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнцкую і вучнёўскую моладзь, рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе."

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 14, 15, 16, 17

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх! / [Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Інстытут гісторыі ; складальнікі: А. М. Літвін, А. А. Крыварот, К. Д. Ганчарэнка ; рэдкалегія: А. А. Кавленя (галоўны рэдактар), В. В. Даніловіч, М. Г. Жылінскі і інш.]. - Мінск : Беларуская навука, 2022 Кн. 1. - 2022. - 450, [1] с.

"У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў рамках ініцыяванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ўсебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў, студэнцкую і вучнёўскую моладзь, рэкамендаваны для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе"

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 14, 15, 16, 17

Ненадавец, А. М. Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 326, [1] с.. - (Традыцыйны лад жыцця)

"Кніга прысвечана адвечнай тэме – роднай хаце, якая ў жыцці кожнага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усемагчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця. Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца."

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 11, 14, 15

Киштымов, А. Л. Беларусь на выставках XIX — начала XX в. / А. Л. Киштымов ; [научный редактор Сергей Петрович Витязь] ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы. - Минск : Беларуская навука, 2021. - 298, [1] с.

В монографии рассмотрена история становления и развития выставочного дела на белорусских землях, показаны специфика и особенности этого процесса. Комплексно исследуются динамика развития выставочного дела в ХІХ - начале ХХ в., типы, формы и классификация выставок, характер экспонатов и экспонентов на них из Беларуси. Исследование выполнено на базе широкого круга архивных источников из белорусских и зарубежных архивов. Большинство этих источников впервые вводится в научный оборот. Монография будет полезна не только тем, кто профессионально занят исследованиями по истории Беларуси, но и преподавателям, студентам, дизайнерам, специалистам в области выставочного бизнеса.

Местоположение: ЦГБ (В/З)

Беларусь в пламени Первой мировой войны : сборник научных статей / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории ; [составитель М. М. Смольянинов ; редколлегия: А. А. Коваленя (главный редактор) и др.]. - Минск : Беларуская навука, 2022. - 374, [1] с.

"Основу сборника составляют научные статьи - доклады и сообщения историков Беларуси, России и Азербайджана на Международной научной конференции «Беларусь в пламени Первой мировой войны», которая прошла 25-26 октября 2018 г. В них освещен широкий круг вопросов о боевых действиях, миграции, социально-экономической, политической и хозяйственной жизни населения на территории Беларуси в период Великой войны, а также о сохранении исторической памяти. В приложение включены письма солдат русского Западного фронта и обзоры военных цензоров переписки фронтовиков с «тылом» и наоборот, что выделяет данное издание среди подобных. Рассчитано на ученых-историков, аспирантов, преподавателей и студентов вузов, учителей, всех, кто интересуется историей Первой мировой войны. "

Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
скачать софт