герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Космические дороги, ведущие в Гомель

Дойти до цели!


Он сидел напротив, чуть склонив голову. В глазах – усталость: любой, даже самый комфортабельный вагон (а ехать из Москвы приходиться ночью) не заменит уютную квартиру в звездном городке. Но другого случая (увы, как оказалось позднее – вообще) не будет. За пять дней Василию Григорьевичу Лазареву в Гомеле и районных центрах области предстояло прочитать около 20 лекций по истории космонавтики, ее сегодняшнем дне и перспективах развития. Меня же заинтересовало лишь то, о чем говорить, а уж тем более писать, было «не принято». Поэтому, уверен, и сегодня выдержки из нашей беседы с Героем Советского Союза, летчиком-космонавтом СССР (к сожалению, уже покойным) будут интересны читателям нашей газеты.


– Василий Григорьевич, у каждого дорога в космос начинается от родного дома...

– Еще в школе твердо решил, что стану летчиком. В спецшколу ВВС по здоровью прошел по всем статьям, а вот моего лучшего друга комиссия забраковала. Целую ночь сидели и думали – что делать? И решили поступать в ... медицинский. Когда был призван в армию, мне предложили специализироваться на авиационной медицине. В итоге я стал врачом и летчиком-испытателем. Летал на самолетах многих типов, испытывал кислородное оборудование, противоперегрузочные костюмы, даже поднимался на стратостате-лаборатории «Волга», десятки раз прыгал с парашютом на землю, в воду... Всяко бывало, однажды пришлось сажать самолет с сорванным фонарем, неработающим двигателем. И даже летать «на невесомость» с Юрием Гагариным и Германом Титовым.

– А самому в космос не хотелось?

– В 1959 году был один плохо сделанный рентгеновский снимок— и все... В 1962 году снова проходил медкомиссию, и на этот раз не получилось, но уже по другой причине. Хотя чуть позднее стал членом группы, прикомандированной к отряду космонавтов.

Тогда готовился первый полет советского многоместного корабля «Восход». Но в экипаже остался лишь одним из дублеров.

И только с третьей попытки, в январе 1966 года, мне удалось осуществить свою мечту.

– Точнее, осенью 1973 года, когда вы стали 26 космонавтом СССР и 64 посланцем человечества в космос.

– Это был первый пилотируемый полет после трагедии, которая произошла с экипажем «Союза-11». Нам с бортинженером Олегом Макаровым предстояло испытать модифицированный «двенадцатый». И хотя в официальном сообщении ТАСС об этом ничего не говорилось, в ходе полета обнаружились серьезные неполадки в системе жизнеобеспечения, потом отказали приборы системы ориентации. Мы все тщательно фиксировали, ничего не скрывая, понимая, что любой полет в космос – это испытание и техники, и экипажа. Значит, нужен серьезный анализ.

– Неужели не было страшно?

– Это не тот страх. Вот когда он парализует волю человека... Наверное, мы сделали все, что смогли. Поэтому нам вскоре доверили новый полет.

– О вашем втором старте я узнал из маленькой заметочки в «Известиях», опубликованной, как оказалось, гораздо позже, чем об этом сообщили зарубежные средства массовой информации.

– Тот апрельский (1985 года) старт начался, как и все предыдущие. Прошли традиционные команды, двигатели вышли на режим, и наш «Союз» с помощью ракеты-носителя устремился в космос. Но на 261 секунде, когда согласно циклограмме должны были включиться двигатели третьей ступени, прозвучала сирена, и красным светом запылало табло «Авария носителя». Затем стало совсем тихо. Появившаяся на короткое время невесомость сменилась нарастающими перегрузками. Началось падение на землю – система аварийного спасения (САС) отстрелила спускаемый аппарат. Невидимая сила вдавила нас с Олегом Макаровым в кресла-ложементы. Дышать становилось все труднее... Уже потом, когда анализировали записи приборов, было установлено, что перегрузки достигали 20,6 единиц (единица – это ваш собственный вес)! Это значит, что каждый из нас весил более полутора тонн! Правда, всего только секунды. Трещало все: и кости, и корабль. Конечно, в тот момент мы практически теряли сознание. Но автоматика сработала безупречно. Спускаемый аппарат мягко приземлился в Горном Алтае. Так судьба вернула меня в места далекого детства.

Нам выпало первыми испытать САС. (Позднее аналогичная судьба постигла экипаж Владимира Титова и Геннадия Стрекалова). И она не подвела. В техническом заключении были и такие строки: «После отделения от ракеты-носителя космический корабль «Союз 18-1» совершил суборбитальный полет продолжительностью 21 минута 27 секунд».

Как видите, «дорога к звездам» действительно устлана не только розами.


... Василий Григорьевич мог еще раз слетать в космос, но не получилось. И это тоже еще одна колея той «звездной дороги» – далеко не ровной и гладкой. Мы беседовали почти два часа, потом гуляли по улице Советской, в парке. Я попросил Лазарева поставить на память несколько автографов, в том числе и на почтовом конверте с маркой, посвященной их первому полету с Макаровым.

Конверт погасил штемпелем в день посещения Гомеля Василием Григорьевичем.

Теперь это не только сувенир, но и документ, датированный 3 апреля 1989 года.

Но и сегодня более чем актуальными остаются слова, сказанные тогда Лазаревым:

– С высоты орбитального полета границ, которые разделяют государства, просто не видно. Земля – наш общий космический дом, а все человечество – его экипаж, который должен жить дружно. Мы – за мир на Земле и Космосе.


Беседовал Владимир Ларионов.

Ларионов, В. Дойти до цели! / В. Ларионов // Гомельские ведомости. – 10 апр. – 2003. – С. 12.



Ідзі і не зварочвай са шляху…

Ён сядзіць насупраць, ледзь схіліўшы набок галаву. У вачах – стомпенасць: любы, нават самы камфартабельны вагон (а ехаць давялося ноччу) не заменіць утульную кватэру ў Зорным гарадку. Але іншага выпадку проста не будзе – за пяць апошніх дзён В. Р. Лазараву разам з доктарам медыцынскіх навук, навуковым супрацоўнікам Цэнтра кіравання палетам Iванам Іванавічам Касьянам у Гомелі, гарадах і раённых центрах вобласці прадстаіць прачытаць каля 20 лекцый па гісторыі касманаўтыкі, расказаць аб яе сённяшнім дні і перспектывах развіцця.

– Васіль Рыгоравіч, Вы сталі 26 касманаўтам краіны і 64 пасланцом чалавецтва ў космас. 3 той восені 1973 года прайшло ўжо нямала часу, таму давайце напомнім нашым чытачам аб гэтым палёце.

– Гэта быў першы пілатуемы старт пасля таго, як з экіпажам «Саюза-11» адбылася трагедыя. Перада мной як камандзірам, і борт-інжынерам Алегам Макаравым ставілася задача праверыць канструктарскія рашэнні і тэхнічныя дапрацоўкі, унесеныя ў касмічны карабель «Саюз», а таксама выпрабаваць новыя скафандры (іх мадыфікацыі выкарыстоўваюцца і па сённяшні дзень), якія павінны былі павысіць надзейнасць і бяспечнасць касмічных палётаў. Паралельна праводзілася спектраграфіраванне прыродных утварэнняў у інтарэсах народнай гаспадаркі. Палёт прайшоў паспяхова і гэта дало магчымасць ажыццявіць у тым жа годзе новы старт. Камандзірам «Саюза-13» стаў ваш зямляк П. І. Клімук.

– Дарога ў космас у кожнага пачынаецца ад роднага дома...

– Яшчэ ў школе цвёрда вырашыў, што стану лётчыкам. У Свярдлоўскую спецшколу ВПС (былога Міністэрства асветы СССР) прайшоў, як кажуць, па ўсіх пунктах, але майго закадычнага сябра Толю Паўлава медыцынская камісія забракавала. Увесь вечар тады мы прасядзелі моўчкі. Што рабіць? Вырашылі ўдвух паступаць у медыцынскі.

– Згадзіцеся, што нейкую логіку тут знайсці цяжка.

– Важнасць і патрэбнасць прафесіі медыка я адчуў на сабе яшчэ ў дзіцячыя гады. Ведаў: добрыя, ласкавыя рукі ўрача змогуць адолець любую бяду, толькі яны абавязкова павінны быць ўмелымі. Так мы абодва сталі студэнтамі-медыкамі, хаця і туды конкурс быў немалы.

На трэцім курсе, калі нас «разбівалі» па прафіліруючых кафедрах, я выбраў хірургію. Даводзілася вучыцца ўдзень, працаваць увечары, а раніцай – зноў ісці на заняткі. Потым быў прызваны ў армію і мне прапанавалі спецыялізавацца ў авіяцыйнай медыцыне, гэта значыць, курсантам (з дыпломам аб вышэйшай адукацыі) Чугуеўскага авіяцыйнага вучылішча я стаў цалкам заканамерна. Потым тое, што даведаўся сам, перажыў і адчуў, перадаваў навічкам. Такі ён, закон лётнага жыцця.

Аднак хацелася ісці далей. Ведаў, у паветры можа здарыцца ўсялякае. Як адрэагуе на гэта арганізм лётчыка? Вядома, на гэтэе пытанне лепш за ўрача ніхто не адкажа. Таму ўрач і лётчык павінны быць у адной асобе.

Так я трапіў у выпрабавальны цэнтр. Лятаў на самалётах многіх тыпаў, выпрабаваў кіслароднае абсталяванне, супрэцьперагрузачныя касцюмы, нават узнімаўся на стратастаце, дзесяткі разоў скакаў з парашутам на зямлю і ваду... Усякае бывала. Даводзілася саджаць самалёт з выключанымі рухавікамі, з сарваным ліхтаром, адказаўшымі прыборамі...

Лятаў нават «на бязважкасць» з Ю. Гагарыным і Г. Цітовым.

– Значыць ужо тады Вы працавалі на касманаўтыку? А самому паляцець за атмасферу не хацелася?

– Першае медыцынскае абследаванне як кандыдат у касманаўты я праходзіў яшчэ ў 1959 годзе. Адзін дрэнна зроблены рэнтгенаўскі здымак. і... Увогуле, тады не пашан- цавала. У 1962 годзе праходзіў новае абследаванне і зноў не прынялі, але ўжо па іншай прычыне. Хаця, крыху пазней разам з шасцю іншымі таварышамі быў прыкамандзіраваны да атрада – тады рыхтаваўся запуск першага шматмеснага карабля «Усход-1». Так я стаў дублёрам Б. Ягорава.

I толькі з трэцяга «заходу», у студзені 1966 года быў афіцыйна праведзены загадам і пачаў падрыхтоўку да палёту у космас. Атрымалася так, што медыкі, як бы адпомсцілі мне за здраду іх прафесіі.

– Пра Ваш другі старт я даведаўся з малюсенькай заметачкі, апублікаванай, як аказалася, намнога пазней, чым аб гэтым паведамілі замежныя газеты і радыёстанцыі.

– 3 таго часу прайшло роўна 14 гадоў. Той красавіцкі старт пачаўся, як і ўсе папярэднія. Прайшлі традыцыйныя каманды, рухавікі выйшлі на рэжым, і наш «Саюз», уладарна падхоплены ракетай-носьбітам, накіраваўся насустрач сонцу. І вось на 261 секундзе, калі, паводле разлікаў, пазінна адбыцца аддзяленне другой ступені, прагучала сірэна. Трывожна замільгала табло: «Аварыя носьбіта». Не чуваць гулу рухавікоў. З'явіўшыйся на кароткі час стан бязважкасці змяніўся нарастаючымі перагрузкамі. Пачалося падзенне на зямлю. Нябачымая сіла ўціснула нас з Макаравым у крэслы-лажаменты і наліла павекі свінцом. Дыхаць станавілася ўсё цяжэй. Цяжар пазбавіў магчымасці гаварыць, пакідаючы толькі гартанны хрып і сапенне. Ужо потым, калі аналізаваліся запісы прыбораў, было ўстаноўлена, што перагрузкі дасягалі 20,6 адзінак (адзінка ваша ўласная вага). Гэта значыць, кожны з нас важыў больш чым паўтары тоны! Праўда, усяго толькі секунды. Трашчала ўсё: і карабель, і косці. У нас ёсць паняцце «цёмная заслона» – гэта поўная страта прытомнасці. Што было з намі? «Шэрую» мы адчувалі.

Аўтаматыка спрацавала дакладна. Спускаемы апарат мякка прызямліўся ў Горным Алтаі. Так лёс вярнуў мяне ў месцы далёкага дзяцінства.

– Вось і выпрабавалі САВ (сістэму аварыйнага выратавання) у натуральных умовах, – сказаў Алег.

– Так, нам выпала быць першімі. Пазней наш карабель назавуць «Саюз-18-1». У тэх-нічным заключэнні з'явяцца радкі: «Пасля аддзялення карабель зрабіў субарбітальны палёт працягласцю 21 мінута 27 секунд...» Ну, а шлях у космас заўсёды цярністы і цяжкі.

– Як жа Вы разглядаеце нядаўна падпісанае пагадненне аб палёце ў космас японскага журналіста?

– Я ж наогул да гэтых «цацак» адношуся адмоўна. Для забавы, на маю думку, у космас яшчэ рана лятаць. Тым больш, што такая здзелка проста зняважлівая для нашай грамадзянскай годнасці. Яшчэ Сяргей Паўлавіч Каралёў гаварыў аб тым, што ў свой час паляціць у космас і журналіст. Але меў ён на ўвазе, вядома, савецкага, а не іншаземца. А вось спецыялісты розных галін народнай гаспадаркі на борце арбітальнай станцыі сёння патрэбны.

Ужо сёлета плануецца запусціць і прыстыкаваць да комплексу два спецыялізаваныя модулі: тэхналагічны і медыка-біялагічны. I як бы мы ні рыхтавалі касманаўтаў, яны не могуць быць адначасова і астрафізікамі, і біёлагамі, і геолагамі. Будучае за тымі, хто сёння распрацоўвае апаратуру і як прафесіянал, займаецца даследаваннямі.

– Падобна, што мы, нарэшце, усур’ёз пачалі лічыць грошы. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне: ці не час скараціць асігнаванні на касмічныя праграмы? – Асваенне космасу мае велізарнае значэнне для развіцця навукі, без гэтага немагчымы і прагрэс эканомікі. Найноўшая касмічная тэхніка, тэхналогія з’яўляюцца арыенцірам для ўсёй нашай індустрыі. А такі важнейшы напрамак, як вывучэнне прыроднага асяроддзя і рэсурсаў Зямлі? Здымкі з космасу ў спалучэнні з самалётнымі і градыцыйнымі спосабамі геолагаразведкі, геахімічнымі і геафізічнымі даследаваннямі даюць магчымасць хутчэй і дзешавей вызначаць участкі, перспектыўныя для пошуку карысных выкапняў. Касмічная інфармацыя можа быць эфектыўна выкарыстана ў сельскай, лясной гаспадарках, гідраэнергетыкамі, будаўнікамі, транспартнікамі, рыбакамі, картографамі... Аднак аддача ад пілатуемых палётаў магла б быць, на мой погляд, непараўнальна вышэйшая. Тым больш, што розных тайн у Зямлі яшчэ цалкам дастаткова – успомніце хоць бы Бермудскі трохкутнік, НЛА...

– Дарэчы, які Ваш пункт гледжання на паведамленні аб назіранні «лятаючых талерак» або «анамальных атмасферных з’яў», як іх называюць сёння савецкія вучоныя. Падобна, што гэтая тэма зноў становіцца папулярнай?

– Сапраўды, нават «Красная звезда» змясціла вялікі матэрыял майго сябра М. Раброва. Калі гаварыць аб іншапланецянах (якія быццам бы захоўваюцца у замарожаным выглядзе на адной з авіябаз ЗША), то я не веру ў хуткую сустрэчу з імі. Верагоднасць кантакту з прышэльцамі з іншых планетных сістэм, на маю думку, занадта малая, каб разважаць аб гэтым сур’ёзна.

– Што б Вы пажадалі тым, хто марыць аб пакарэнні Сусвету?

– Мара – марай, а ўжо калі паставіў перад сабой такую мэту – ідзі і не зварочвай з выбранага шляху. Перш за ўсё чалавек, які вырашыў прысвяціць сябе касманаўтыцы, павінен стаць выдатным спецыялістам. Як мы ўжо гаварылі, у недалёкім будучым (і я шчыра веру ў гэта) ў космасе будуць патрэбны прафесіяналы: і фізікі, і астраномы, і медыкі, і біёлагі, і нават будаўнікі. Работа знойдзецца ўсім. Ну і вядома нельга забываць аб фізічнай падрыхтоўцы. Без яе нельга.

– I апошняе пытанне – касманаўты жывуць на Зямлі. Хто Вас сустракае дома?

– Жонка да нядаўняга часу працавала ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. Яна – урач. Дарэчы, дзякуючы агульным інтарэсам мы і пазнаёміліся яшчэ ў час вучобы. Сын пайшоў па маіх слядах – стаў лётчыкам. Нядаўна закончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына. Унук ужо ходзіць у школу, унучка пакуль у садзік. Так што як у дзядулі клопатаў у мяне дастаткова.

– Васіль Рыгоравіч, ад імя чытачоў «Гомельскай праўды» прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём касманаўтыкі, пажаданні шчасця і моцнага здароўя.

– Дзякуй. А я ў заключение хачу сказаць аб тым, аб чым гавораць усе зямляне, пабываўшыя ў космасе. 3 вышыні арбітальнага палёту граніц, якія раздзяляюць дзяржавы, проста не відаць. Зямля – наш агульны касмічны дом, а ўсё чалавецтва – яго экіпаж, які павінен жыць дружна, як бы гэтаму не перашкаджаў той-сёй на Захадзе. I касманаўтыка павінна ўнесці свой уклад у вырашэнне такой складанай праблемы. Мы за мір на Зямлі і ў космасе.


Гутарку запісаў Ул. Ларыенаў.

Ларыёнаў, Ул. Ідзі і не зварочвай са шляху… / Ул. Ларыёнаў// – Гомельская праўда. – 12 красавіка. – 1989. – С. 3.



21 мінута і ўсё жыццё, або “няштатная” сітуацыя на касмічным караблі


Аб палёце пілатуемага касмічнага карабля, які стартаваў з Байканура 5 красавіка 1975 года, «Правда» надрукавала толькі невялікае паведамленне ТАСС у куточку на трэцяй старонцы.

Аб смерці лётчыка-касманаўта СССР, Героя Савецкага Саюза, кавалера двух ордэнаў Леніна Васіля Рыгоравіча Лазарава не паведамілі ні цэнтральныя газеты, ні тэлебачанне.

Як і ў пераважнай большасці заваёўнікаў космасу, шлях да зорак В. Лазарава не быў усыпаны ружамі. Толькі з трэцяга заходу ўдалося прайсці звышстрогую медыцынскую камісію, якая дае права на падрыхтоўку да касмічных палётаў.

Хоць, як урач і лётчык-выпрабавальнік, Васіль Рыгоравіч налятаў да гэтага часу амаль 1.000 гадзін на розных тыпах самалётаў. Удзельнічаў у палёце (тады сакрэтным) вышыннага аэрастата «Волга». Дзесяткі разоў рабіў скачкі з парашутам удзень і ўначы, на зямлю і на ваду. «Падымаўся» ў баракамеры на вышыню 40 кіламетраў. Разам з тымі, хто рыхтаваўся да першых арбіталвных палётаў, «спрабаваў» бязважкасць.

Калі рыхтаваўся старт шматмеснага «Усходу», у якім павінен быў ляцець урач, удзельнічаць у трэніроўках прапанавалі і яму. Але паляцець тады не ўдалося.

«Чакаць сваёй чаргі» (а гэта, паверце, адно з самых цяжкіх выпрабаванняў) давялося дзевяць гадоў! Толькі ў верасні 1973 года ў эфіры прагучаў пазыўны Лазарава «Урал». Ен быў прызначаны камандзірам, а бортінжынерам стаў Макараў. Задачы таго палёту яны выканалі цалкам, даказаўшы, што мадэрнізаваны «Саюз» (пасля трагічнай гібелі Р. Дабравольскага, Ул. Волкава і В. Пацаева) можа і павінен лятаць!

Гэтыя абставіны і сталі рашаючымі пры вызначэнні чарговага экіпажа для двухмесячнай работы на борце арбітальнай станцыі «Салют-4».

– Ужо потым, – успамінаў Васіль Лазараў, – наш карабель назавуць «Саюз-18-І», а ў тэхнічным заключэнні запішуць: «Пасля аддзялення карабель здзейсніў субарбітальны палёт працягласцю 21 мінута 27 секунд, падняўшыся на вышыню 192 кіламетры і праляцеўшы 1.574 кіламетры».

...Ен сядзеў насупраць ва ўтульным нумары гомельскай гасцініцы «Сож» і запытальна глядзеў на мяне. Папраўляў непаслухмяныя, даўно пасярэбраныя сівізной валасы...

– Кажаце, даводзілася бывать на Байкануры? Значыць, ведаеце, як рыхтуецца ракета да старту? I разумееце, што больш складаную тэхніку, чым каісмічная, знайсці цяжка. Тым больш, што 100-працэнтнай надзейнасці не бывае. Значыць, магчымы розныя непаладкі, аварыі.

Праўда, тады, 5 красавіка 1975 года, нам з Алегам Maкаравым думаць пра гэта не хацелася. Больш таго, у думках мы былі ўжо там, на арбіце. Упэўненасці надавала і дакладна вытрымліваемая цыклаграма перадстартавай падрыхтоўкі.

– Даць музыку? — слытала Зямля.

– Давай «Надзею», гэта мая любімая, – адказаў я аператару.

Прайшлі традыцыйныя каманды, рухавікі выйшлі на рэжым, і наш «Саюз», падхоплены ракетай-носьбітам, накіраваўся насустрач ззяючаму ў чыстым бяздонным небе сонцу.

На 120-й секундзе палёту аддзяліліся, як і трэба, «бакавушкі». На 150-й адбылося скідванне галаўнога абцякальніка, і ў ілюмінатары ўспыхнуў асляпляны прамень святла.

– Палёт нармальны, – пацвердзіла Зямля.

I вось 261-я секунда. Паводле разлікаў, у тэты час павінна аддзяліцца другая ступень. Ракету хістанула. «Мацней, чым у мінулы раз», – падумаў я і паведаміў на Зямлю.

Адказаць не паспелі. Гук сірэны ўварваўся ў кабіну. Трывожна замільгала чырвонае табло з надпісам: «Аварыя носьбіта». Гул рухавікоў спыніўся, на нейкі час з’явілася бязважкасць.

Не буду крывіць душой: пачуццё горачы перарасло ў адчуванне небяспекі. Зусім жа бясстрашныя людзі існуюць хіба што толькі ў кіно або казцы. Іншая справа, што небяспека ў адных выклікае паніку, збянтэжанасць, робіць іх нясмелымі, другіх, наадварот, мабілізуе. Канешне, мы з Алегам ведалі, што ад нас тут мала што залежыць – рашэнне на актыўным участку палёту прымае аўтаматыка, а наша задача – не памыліцца ў выкананні некалькіх аперацый, неабходных у данай сітуацыі. Пазней якраз і высветлілася, што наземныя трэніроўкі не прайшлі дарэмна – мы зрабілі ўсё, «як вучылі».

Яшчэ адзін рэзкі штуршок – гэта адбылося раздзяленне адсекаў. I адразу –падзенне. Паступова сталі нарастаць перагруэкі, нябачная сіла ўціснула нас з Макаравым у крэсла – і свінцом налілося цела. Дыхаць станавілася ўсё цяжэй.

– Алег, паспрабуй крычаць – гэта дапаможа...

...Крычалі, як высветліцца пазней, яны абодва, прычым камандзір ужываў не толькі «прыстойныя» словы. I, між іншым, псіхолагі палічылі, што гэта рэакцыя была адэкватная аварыйнай, сітуацыі.

– Пры «штатным» спуску з арбіты перагрузкі складаюць 4-5 адзінак (адзінкі – ваша ўласная вага). Калі расшыфравалі запісы прыбораў, выявілася, што яны за лічаныя секунды дасягнулі 20,6 адзінкі! Гэта значыць, што кожны з нас важыў паўтары тоны! Але, паўтаруся, гэта працягвалася толькі секунды, хоць трашчала ўсё: і карабель, і косці. У лётчыкаў ёсць паняцце «цёмная заслона» – гэта поўная страта свядомасці.

Аўтаматыка спрацавала дакладна. Спускаемы апарат прызямліўся ў... горным Алтаі. Так лёс вярнуў мяне ў месцы далёкага дзяцінства. Праўда, пра каардынаты пункту пасадкі мы даведаліся ўжо пазней...

Жыццё касманаўтаў залежала ад таго, як будуць адстраляны стропы парашута. Адстрэлілі толькі адну, таму спускаемы апарат не паляцеў у бездань, а зачапіўся парашутам за дрэва і павіс. Сяк-так сцягнулі з сябе скафандры, адзелі цёплыя касцюмы, а зверху «фарэль» – спецыяльнае адзенне, прызначанае на выпадак пасадкі на ваду. Выбраліся з карабля, паспрабавалі распаліць агонь – час быў вячэрні, дзьмуў халодны вецер.

...Выратаваў іх верталётчык, зрабіўшы тое, што не змаглі іншыя. Завіс, скінуў трос, а затым з дапамогай карабіна касманаўтаў паднялі на борт (гэта таксама ўваходзіць у праграму падрыхтоўкі экіпажаў на выпадак аварыйнай пасадкі).

Здавалася б, пра мужнасць касманаўтаў, якія ўпершыню выпрабавалі сістэму аварыйнага выратавання (САВ), трэба было расказаць людзям. Але не! Падарваць аўтарытэт нашай касманаўтыкі, краіны? Больш таго, прыйшлося ўгаворваць самога Л. I. Брэжнева, каб В. Лазараву і А. Макараву выплацілі грашовую плату – па тры тысячы рублёў.

Алег Рыгоравіч яшчэ двойчы лятаў у космас, а вось яго камандзір так і застаўся на зямлі, хоць трэніраваўся, рыхтаваўся да новага старту і нават быў прызначаны дублёрам Л. Д. Кізіма на «Саюз Т-3». Удзельнічаў у адборы лётчыкаў з ЧССР, ГДР, Польшчы і курыраваў іх падрыхтоўку. Аднак хвароба прымусіла пакінуць атрад.

Год назад, 31 снежня В. Лазарава не стала.


Уладзімір Ларыенаў.

Ларыёнаў, Ул. 21 мінута і ўсё жыццё, або “няштатная” сітуацыя на касмічным караблі. / Ул. Ларыёнаў // – Звязда. – 24 снежня. – 1991. – С. 3.

скачать софт