герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Шамякін Іван Пятровіч

Нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940).

У 1940—1945 гг. служыў у савецкай арміі — удзельнічаў у баёх пад Мурманскам, у Польшчы, на рацэ Одра.

У 1945—1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёну.

З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага Пэдінстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна».

З 1954 г. — намесьнік старшыні, з 1966 году — сакратар, з 1968 году — другі сакратар, з 1971 году — першы намесьнік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

З 1980 г. — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1971—1985). З 1987 году старшыня Беларускага камітэту абароны міру.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947 г. Акадэмік АН Беларусі (1994).

Напісаў раманы «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасьце», кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч».

Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 г. апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «Полымя»).

Памёр 14 кастрычніка 2004 г. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску.

// Родныя вобразы: этнічны сайт Беларусі. — Рэжым доступу: http://www.rv-blr.com/biography/view/762

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт