герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2023


2023 2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Кастрычнiк •

90 гадоў (1933) з часу ўтварэння Гомельскага рачнога порта.

1 кастрычнiка - 70 гадоў (1953) з дня адкрыцця Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (зараз БелДУТ).

4 кастрычнiка - 85 гадоў (1938, Гомель-2012) з дня нарджэння Уладзіміра Пятровіча Кароткага, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў.

6 кастрычнiка - 60 гадоў (1963, Гомель) з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Афанасьева, беларускага крытыка і літаратуразнаўцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

6 кастрычнiка - 145 гадоў (1878) з часу адкрыцця Гомельскага чыгуначнага вучылішча (з 1919 г. – тэхнікум чыгуначнага транспарту; з 2007 г. – Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі; з мая 2015 г. – Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”).

18 кастрычнiка - 65 гадоў (1958) з часу заснавання завода гандлёвага абсталявання.

22 кастрычнiка - 80 гадоў (1943) з дня нараджэння Плескачэўскага Юрыя Міхайлавіча, доктара тэхнічных навук, Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, прафесара.

23 кастрычнiка - 75 гадоў (1948) з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Ярца, беларускага паэта, літаратуразнаўцы.

24 кастрычнiка - 65 гадоў (1958) з часу адкрыцця ААТ “Гомельскі завод вымяральных прыбораў”.

25 кастрычнiка - 85 гадоў (1938) з дня нараджэння Дзмітрыя Аляксандравіча Папова, беларускага скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў.

26 кастрычнiка - 55 гадоў (1968) з дня выпуска першай прадукцыі Гомельскім ліцейным заводам “Цэнтраліт”.

27 кастрычнiка - 75 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Паўлянок Галіны Іванаўны, спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

28 кастрычнiка - 85 гадоў (1938) з часу стварэння на базе арцелі “Наперад” Гомельскага завода хімічных вырабаў.

29 кастрычнiка - 100 гадоў (1923) з часу стварэння Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.

скачать софт