герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2023


2023 2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Студзень •

1 студзеня - 75 гадоў (1948-2022) з дня нараджэння Васіля Юр’евіча Ткачова, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена Саюза тэатральных дзеячаў.

2 студзеня - 85 гадоў (1938, Гомель-2011) з дня нараджэння Леаніда Елісеева, мастака.

12 студзеня - 70 гадоў (1953) з дня нараджэння Квяткоўскай Веры Фёдараўны, паэткі, Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

15 студзеня - 90 гадоў (1933, Гомель - 2021) з дня нараджэння заслужанага трэнера Беларусі (гімнастыка), выдатніка народнай адукацыі БССР, выдатніка фізічнай культуры СССР Міхаіла Рыгоравіча Звагельскага.

15 студзеня - 85 гадоў (1938) з часу ўтварэння Гомельскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Рэспубліцы Беларусь.

15 студзеня - 60 гадоў (1963) з дня нараджэння Нікі Ракіцінай (Людмілы Багданавай), пісьменніцы.

21 студзеня - 120 гадоў (1903, Навабеліца-1987) з дня нараджэння Георгія Рыгоравіча Ніскага, рускага жывапісца і графіка, народнага мастака РСФСР, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР.

25 студзеня - 75 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Уладзіміра Аляксеевіча Еўтухова, беларускага манументаліста, члена Беларускага саюза мастакоў.

скачать софт